прикольно ,непоеятно вопросс
Овцы
Только я не помню как будет на бел.мове
Прости
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
<span>Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.</span>
Кожны чалавек мае свой талент: хтосьці
мае выдатны голас, хтосьці можа выказаць сваю душу ў пластыцы. Многія дзеляцца
з людзьмі сваімі думкамі з дапамогай вершаў і прозы, а хтосьці трымае ў руках пэндзаль, якім малюе
геніяльныя творы жывапісу, графікі, авангардызму. Усе гэтыя ўменні, якія
перадаюцца з пакалення ў пакаленне, тыя магчымасці, якія даюць нам прыродай,
выдатныя. Але існуе «талент чалавечнасці», якім надзелены далёка не кожны, але
ён неабходны на больш, чым іншыя. Асабліва цяпер, калі грамадства пакутуе ад
недахопу такіх важных для чалавека якасцяў, як адданасць, ветлівасць... Для
мяне «талент чалавечнасці» выяўляецца ў справядлівасці, у «руху» да іншых
людзей, адданасці, бескарыслівай дапамогі, сяброўства.
Усё гэта зыходзіць ад любові людзей адзін да аднаго, якую многія, на жаль,
згубілі. Нас сапсавала адчуванне ўласнасці, зайздрасць, імкненне да
багацця, нажытага<span> знявагай і абразай чалавека. Бясспрэчна, да чалавечнасці можна
аднесці яднанне чалавека з прыродай, любоў да жывога і жаданне захаваць
жыватворныя сокі бясконцай прыгажосці і гармоніі існасьці навакольнага.</span>