. Пішуцца разам:
прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным спосабам: назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, напаверх, насупраць, заўчора, залетась, паслязаўтра, пазаўчора, пазалетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, а таксама у адно, па двое, па трое і інш.
2. Пішуцца праз злучок словы па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску, -і (-ы), -аму, (-яму), -ому , -ему, (-йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-латыні, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш.
3. Трэба адрозніваць: прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім, за тым: нашто ты зрабіў? (з якой мэтай) – ён не разумеў, на што згадзіўся (на якое дзеянне); нізашто не скажа (ні пры якой умове) – працаваў ні за што (без аплаты).
Я ўяўляю Насцю праз дзесяць гадоў маладой настаўніцай, з доўгай касой. На твары яе шырокая і добрая ўсмешка, а вочы часта іскрацца свавольствам. Яна прыгожая маладая дзяўчына, у яе шмат прыхільнікаў, але яна яшчэ не сустрэла сваю сапраўдную любоў. Яны жыве ў маленькай кватэры ў Гародне, дома ў яе заўсёды чыста і пахне свежай бялізнай і шакаладнымі цукеркамі. Яна шмат працуе, і дзеці яе вельмі любяць. Нягледзячы на тое, што яна вельмі добрая, чулая і вясёлая, у яе ёсць усяго адна блізкая сяброўка. Але гэта таму, што ў Гародню яна прыехала нядаўна. Упэўнены(упэўнена), што праз нейкі час у яе будзе шмат сяброў, шчаслівы муж и дзец<span>і.
Ўявіць жыццё Сержа праз дзесяць гадоў складаней. Мне ён </span>ўяўляецца прывабным юнаком, але выгляд мае адзінокі<span>, і праўда, сяброў у яго няма. Ён працуе ў Мінску з бацькам, на працы яго цэняць. Ён - добры малады спецыяліст, і, напэўна, шмат чаго ў жыцці даб'ецца. Аднак добра яго ніхто не ведае, характар у яго стрыманы і ўтойлівы. Бацькі яго ўпотай перажываюць, што ён не ажэніцца.
</span>
<span>Тата вярнууся з лесу и прынес вожыка.Быу ен малы, круглы и калючы.Вожык ляжау на падлозе и не разгортвауся.Звярку было страшна и няутульна.Са страхи старога хлява тата сцягнуу тры купины моху, змайстравау вожыку пасцель.Мох быу зялены, пушысты.Пасцель выйшла мяккая, цеплая.</span>
Пакахаў юнак дзяўчыну, а тая запатрабавала, каб ён прынёс ёй матчына сэрца, - і тады адкажа яму ўзаемнасцю. I юнак выканаў тую ўмову... А калі нёс сваёй каханай матчына сэрца, спатыкнуўся і выцяўся. I сэрца спыталася: «Ці не балюча табе, сынок?»Самаахвярнасць і ўсёдаравальнасць - вышэйшая выява святой любові, бо толькі святыя здольны на такое пачуццё. Кожнаму грэшнаму разам з жыццем даецца і чалавек, праз якога прыходзіць жыццё, і да скону яно асветлена святым пачуццём матчынай любові. Гэтую любоў нельга вызначыць, вытлумачыць, вымераць, бо яна - дар Усявышняга, як само жыццё. Фантастычнымі сродкамі славяць матчыну любоў паэты, бо розумам усвядоміць яе немагчыма - «цуды можна разумець толькі сэрцам». У Цёткі ёсць хвалюючы верш «Тры кветкі», напісаны паводле народнага падання пра юнака, што ў доўгую нялёгкую дарогу ўзяў тры кветкі: ад друга, каханай і маці. У самы крытычны момант свайго жыцця юнак дастаў дарагі дарунак і ўбачыў: дзве кветкі завялі, жывой была толькі трэцяя - матчына.<span>У вершы «Голас» групоўкай слоў і выразаў з нарастаннем іх сэнсавай выразнасці («незнаёмы», «друг», «любая», «маці» - «здзівіць», «спыніць», «сагрэць сонцам лета», «вярнуць з таго свету») Максім Танк дасягае афарыстычнасш ва ўслаўленні маці і яе бязмежнай любові да дзяцей:</span>