Я на листике написала, посмотрите
Трэба працаваць. Не для сябе, а для маёй роднай краіны, для Беларусі, якой, калі дазволіць лёс, я паслужу, колькі будзе дадзена дзён, - многа або мала, але да канца," - так вызначыў ён сваё жыццёвае і творчае крэда. І для нацыянальнага духоўнага жыцця зрабіў вельмі многа.
Уладзімір Караткевіч стаў адным з духоўных сімвалаў сучаснага беларускага адраджэння. Яго актыўная жыццёвая пазіцыя, сумленне патрыёта і грамадзяніна, якога больш за ўсё хваляваў лёс беларускага народа, выклікалі часам крытычнае стаўленне і незадавальненне ідэалагічных "ахоўнікаў парадку". Некаторыя творы апублікавалi праз шмат гадоў пасля напісання, а многія так і не былі надрукаваны пры жыцці пісьменніка. Аднак уклад Уладзіміра Караткевіча ў развіццё беларускай літаратуры, абуджэнне гістарычнай памяці народа бясспрэчны. Яго творчасць атрымала шырокае прызнанне чытачоў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
Значэнне творчасці пісьменніка ў тым, што Караткевіч паказвае: беларускі народ, нягледзячы на шматлікія пакуты і выпрабаванні, трагічныя падзеі ў яго гісторыі, застаўся народам вялікай душы і светлага розуму, не страціў свайго нацыянальнага аблічча.
Словы "родны край" не заўсёды азначаюць для розных людзей адно і тое ж. Для некаторых родны край - гэта месца, дзе яны нарадзіліся. Для іншых - дзе яны пражылі большую частку жыцця. Але часам родным краем становіцца месца, дзе ты быў усяго раз. Проста так склалася, што менавіта гэта тое месца, дзе ты адпачываеш душой і сэрцам.
Я называю родным краем вёску, дзе жывуць мае бабулі і дзядулі, дзе нарадзіліся мае мама і тата. Так склалася, што нарадзіліся яны ўсе ў адной вёсцы. І нядзіўна, што ў дзяцінстве я праводзіў там цэлае лета і амаль усе святы: то ў адных дзядулі і бабулі, то ў другіх.
Вёска гэтая невялікая, але тым яна мне і падабаецца. Там няма мітусні і шуму, як у горадзе. Там можна адпачыць ад тэлевізара, тэлефона і інтэрнэту.
А якая там прыгожая прырода! Непадалёку знаходзіцца лес, дзе расце мноства грыбоў і ягад. А трохі далей ад яго размяшчаецца возера, куды мы з бацькамі хадзілі летам купацца.
<span>Мая вёска - гэта тое месца, адкуль ад'язджаеш адпачылым, нават калі ты ўвесь час працаваў на гародзе. На жаль, цяпер у мяне радзей атрымліваецца бываць там. Але ў бліжэйшую нядзелю я абавязкова туды з'езджу, я абяцаю.
</span>
Зіма амаль заўсёды прыходзіць раптоўна. Ціха і ўрачыста. Усё ў прыродзе замірае ў прадчуванні яе прыходу. Зямля, растузаная восеньскімі халоднымі дажджамі, начамі замярзае ледзяной скарынкай, ператвараючыся ў суцэльную непраходную золь. І здаецца, што цяжкім чорным хмарам канца не будзе, і ніколі ўжо не адступіць глейкая шэрая моразь. Але нешта мяняецца, становіцца яшчэ больш цямнее, паветра згушчаецца наэлектрызаваным прадчуваннем. Вось менавіта тады, калі напружанне дасягае невядомай мяжы, прыходзіць зіма. Замест дажджавых кропель свінцовыя хмары пачынаюць губляць снег. Спачатку рэдкія, нясмелыя сняжынкі ласкава кладуцца на зямлю. Паступова сняжынак становіцца больш, ім становіцца цесна, яны зліпаюцца ў шматкі, а хмары, моўчкі, з надзелены спяшаюцца абсыпацца на зямлю снегам. Зямля хутка пакрываецца тоўстай пухнатай коўдрай. Усе тоне ў белізне — і зямля, і неба. І, здаецца, што прырода уздыхае з палёгкай — зіма прыйшла ! І здараецца цуд ! Празь дзірку ў схуднелай хмары прарываецца сонечны прамень! Яркі, магутны, пераможна-радасны! І ўсё выбухае мірыядамі іскрыстых
[г а л'о]
над л надо поставить полоску (сверху)т.к. падоужаны зычны