Сонца ўжо выкацілася з-за лесу, калі Янка выйшаў з дому. У канцы вузкай вясковай вулачкі павярнуў на гасцінец, абса-джаны з двух бакоў маладымі клёнікамі і дубкамі, і ўзяў кіру-нак да лесу. Сонца паднімалася ўсё вышэй і вышэй. Яно пры-емна казытала твар, сагравала кожны кусцік і травінку. Аж пераліваліся вясёлкай, ззялі на іх зіхоткімі шкельцамі буйныя кроплі дажджавой расы. Па сцяжынцы перад самым носам шаснула вёрткая вірлавокая вавёрка. Яна ўскочыла на елку, гойдаецца на галінцы і цікуе за Янкам жоўтымі пацеркамі, нібы пытае ў яго: «Чаго табе трэба, чалавеча?»
Янка на міг забыўся, куды і чаго ідзе.
Як усё роўна першы раз у жыцці ўбачыў вавёрку: стаяў і любаваўся маленькім ры-жым звярком. На сцяжынцы, накульгваючы на пярэднюю на-гу, паказаўся вялікі, з шырокай грудзінай лось. Убачыўшы зусім блізка ля сябе чалавека, лось прыпыніўся і пачаў стрыг-чы вушамі.
Цэнтральнай праблемай п'есы Аляксея Дударава "Кім" з'яўляецца выздараўленне дзяўчыны Юлі, над жыццём якой навіс дамоклаў меч зоны (відавочна, радыяцыйнай). Але выздараўленне (маральнае) патрэбна і яшчэ аднаму герою – крымінальнаму дзеячу Каралёву.
Характары названых персанажаў увасабляюць фактычна сутнасць гуманізму і бесчалавечнасці: Юля, нягледзячы на абмежаванасць у матэрыяльных сродках, апякуецца яшчэ і трыма дзецьмі, а вельмі заможны Каралёў адчувае недахоп звычайнай дабрыні. Каб зразумець гэта, яму спатрэбілася перажыць шэраг супадзенняў, у якіх галоўную ролю сыграў падлетак Кім – магчыма, у нечым занадта ідэальны, але праўдзіва адкрыты і чалавечны.
Супадзенні толькі знешне, сюжэтна падрыхтавалі глебу для шчаслівай развязкі, таму што галоўным чыннікам стала каханне, якое ўрэшце і паставіла на ногі Юлю.
У сваёй п'есе драматург даводзіць, што любоў і чалавечнасць спараджаюць ланцужковую рэакцыю, якая спрыяе духоўнаму выздараўленню ўсяго грамадства.
Прывітанне, ну можаш напісаць пераказ па фільме "Дыяментавая рука" ці "Тры мушкецёраў"
Антоні дзядзька-кухар, Антоні быў добрым дзядькай які вельмі любіў дзяцішак. Адказваў ім на ўсё што яны яму загадвалі. Заўсёды з Антоні прыходзілі дзеці і пыталі ў яго, як і што зрабіць.