Ад нуды па Радзіме, адна з ткачых заміж персідскага ўзору, наткала цвяток радзімы васілька.
Патрэбны, як пятае кола.
На грош пятакі не даюць.
За пяць пальцаў не купіш.
Патрэбны, як сабаку пятая лапа.
Вярстой бліжэй, пятаком танней.
Пяць пальцаў на руцэ, а які ні ўкусіш - баліць.
Пераказваць з пятае на дзясятае.
Свіння мне не брат, а пяць рублёў не грошы.
Што разумны за шэсць дзён зробіць, тое хітры - за пяць паспее.