Мой родны край, дарагое сэрцу месца, дзе я ведаю кожны куст, кожнае дрэўца! Мой родны край - найпрыгажэйшы ў свеце, дзе з кожным вулічным сабакам мы гаворым на адной мове. Тут усё мне роднае, усё зразумелае, усё звязана з маёй душой. Я тут нарадзіўся, пачаў хадзіць і гаварыць, дзівіцца навакольнаму свету і спазнаваць яго. Тут мае родныя, мая сям'я, тут гучыць родная мова. І я з радасцю адчуваю сябе гаспадаром гэтай зямлі, любуюся ёю і ганаруся. Цудоўная прырода майго краю, духмяныя густыя лясы, блакітныя азёры, шырокія палі, празрыстыя рэчкі ўражваюць ў любую пару года. Пахі свежага хлеба, чабора, маладога бярозавага бору - мае любімыя, яны заўсёды супакойваюць мяне, напаўняюць душу беспадстаўным шчасцем і лёгкасцю. Як і сябры з самага дзяцінства, вобразы роднай зямлі заўсёды са мной у маёй душы. Калі падарожнічаю ў іншыя краіны, не магу знайсці нічога падобнага майму краю. Упэўнены, што вобраз радзімы дарагі кожнаму чалавеку, але таксама ведаю, што іншага такога краю, як родная гасцінная Беларусь, у свеце няма.
Белавежская пушча — адзін з
самых старажытных лясных масіваў Еўропы. Размешчаны ён на паўднёвым захадзе
Беларусі, уздоўж мяжы з Полынчай, на водападзеле басейнаў Заходняга Буга,
Нёмана, Прыпяці, за шэсцьдзясят кіламетраў ад Брэста. У межах Беларусі плошча
Белавежскай пушчы — амаль сто сорак пяць тысяч гектараў. Назву сваю пушча атрымала,
магчыма, ад абарончай вежы са сценамі белага колеру, пабудаванай у трынаццатым
стагоддзі. На працягу стагоддзяў пушча з’яўлялася месцам княжацкага і
каралеўскага палявання. 3 сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя Белавежская пушча —
адзінае месца ў Еўропе, дзе вадзіліся зубры. Пасля Першай сусветнай вайны
зуброў у пушчы не засталося. 3 тысяча дзевяцьсот дваццаць дзявятага па тысяча
дзевяцьсот трыццаты год у Германіі і Швецыі было закуплена сем зуброў для
Белавежскай пушчы. У тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят сёмым годзе —
запаведна-паляўнічай гаспадаркай. Цяпер у пушчы звыш ста васьмідзесяці зуброў.
Калі апынешся ў белавежскім лесе,
здзіўляешся яго прыгажосці!
1 Рака
2 Мёртвое поле
3 Сухия гады
4 Гибель гары
5 Мёртвое поле ажыло
Брэсцкая крэпасць - адно з тых мясцін, якое варта наведаць у Беларусі, і самая буйная славутая турыстычная мясціна ў горадзе Брэсце.
Пасля вайны крэпасць не была поўнасцю адноўлена. На яе тэрыторыі для ўвекавечання подзвігу абаронцаў у 1969–71 гг. створаны мемарыяльны комплекс.
Архітэктурна-скульптурны ансамбль мемарыяла ўключае ў
сябе галоўны манумент "Мужнасць", штык-абеліск, скульптурную кампазіцыю
"Смага", плошчу Цырыманіялаў, 3 рады мемарыяльных пліт з пахаваннямі
загінуўшых, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей. Мемарыял пачынаецца з манументальнага галоўнага ўваходу ў выглядзе вялізнай зоркі, прарэзанай у бетонным блоку. Тут гучыць песня А.Аляксандрава "Свяшчэнная вайна" і ўрадавае паведамленне аб нападзе на Савецкі Саюз войскаў нямецка-фашысцкай Германіі.Кампазіцыйны цэнтр ансамбля – манумент "Мужнасць", пагрудная скульптура воіна вышынёй 33,5 м, на адваротным баку якой размешчаны рэльефныя кампазіцыі, якія расказваюць пра асобныя эпізоды гераічнай абароны крэпасці.100-метровы абеліск "Штык" відаць з
любога месца крэпасці і звязаны з асноўным манументам "Мужнасць" 3
радамі надмагільных пліт. Вядомы імёны толькі 216 з 850 пахаваных тут
абаронцаў крэпасці. Скульптурная кампазіцыя"Смага"
- фігура савецкага салдата, які, абапіраючыся на аўтамат, з апошніх сіл
спрабуе дацягнуцца да ракі і зачэрпнуць каскай вады. Помнік прысвечаны
мужнасці абаронцаў крэпасці, якія без ежы і піцця на працягу многіх дзён
трымалі абарону.Асноўная частка мемарыяла - плошча Цырыманіялаў, дзе праходзяць масавыя ўрачыстасці.Перад руінамі былога інжынернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь.
У вячэрні час на тэрыторыі крэпасці ўключаецца дэкаратыўная падсветка
НАЗОУНЫ СКЛОН.
ШТО? ВОСЕНЬ