На полі вясною
Якуб Колас
Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Ржаных каласоў.
I вузкія стужкі
Сялянскіх палос —
Люблю цябе, поле,
Люблю я твой плёс.
Ігрушы старыя,
Што ў жыце шумяць,
Зялёныя межы,
Далёкую гладзь.
Люблю я дарогі,
Што леглі між гор,
Ўнізе пад гарою
Ручча разгавор.
"Маці, - казала дачка, - мне трэба пагаварыць з табою".
"Навошта ты купіў гэта?" - запыталася маці.
Тата крыкнуў: "Сына, хадзем у краму!"
"Ты нічога не зразумеў, - сказаў хлопец. - А растлумачыць я цябе не магу".
"Я нічога не рабіла, - сказала дзяўчына і дадала: - Вы памыляецеся".
Васіль Быкаў "Ваўчыная яма"

з працяжнікам:
Цяпер яму дапякаў клопат іншага кшталту — салдат хацеў есці.
Яшчэ ён імкнуўся згледзець у голлі птушынае гняздзечка — дробныя лесавыя птушкі павінны ўжо пачаць несціся.
Салдат сам дзівіўся ў душы — не такі ўжо ён і рыбак.
Салдат пабрыў следам — усё ж ён адчуваў нейкае сваё права на тых падлешчыкаў.
Да бамжа ён з першага дня прыглядаўся з асаблівай увагай — усё ж не так часта выпадала яму сустракаць бамжоў.

з кропкай з коскай:
Не ўстаючы ад цяпельца, яны з'елі ўсе рыбіны; рыбак дбайна загарнуў вугалькі, пакідаў у іх недагаркі.
Наўкола панавала цемра; чорнай рачной затокі адсюль было ўжо і не згледзець.
Часта лазіць туды ў багну бамж асцерагаўся; зноў жа там сталі трапляць дзіўнаватыя жабы, мусіць, жабы-мутанты, ці што?
Салдат таропка крочыў да хутара па бульбяным палетку са свежа акучанымі барознамі; дзе-нідзе ўжо зацвіталі бела-сінія кветачкі.
Замутнёная імі вада не давала ў сабе шмат згледзець, муць няхутка зганяла ленаватым цячэньнем; цячэнне магло сагнаць і кручок з канцом жылкі.