Бабка была жадной, ленивой, ей всё время хотелось всё больше и больше.
Дед был спокойным, не жадным, более сдержанным и уступал своей жене.
Левша олицетворяет народ. Ведь его имя навсегда забыто, да?
<span>Стихотворение понравилось.(Ну или я не знаю как там у тебя,понравилось или нет) Правду нельзя купить за деньги как делает это Олег. Единственное как мне не понравился момент,как Олег чтобы откупиться от правды он решает отдать своего любимого коня. Думая что смерть миновала, а кудесник, как сказал Олег, старый лживец обманул его стал обвинять его. Требуя правды (костей) Олег все таки отправляется на холм и погибает от любимого коня.</span>
А вот Аист, он высок достаёт он потолок
Дыя "Пінская шляхта" пісалася пасля адмены прыгоннага права і пасля паўстання 1863 года. Паўстанне закончылася паражэннем, і ў краіне наступілі часы жорсткай рэакцыі. Душылася любая дэмакратычная думка. Царская вярхушка, баючыся новага ўздыму прагрэсіўных сіл, была толькі тым і занята, што адсочвала любыя павевы бунтарства з мэтай назаўсёды вытравіць у людзей дух непакорнасці.
Гэты час прыйшоўся на руку царскім прыслугачам, чыноўніцтву і асабліва тым, хто прывык з усяго на свеце рабіць грошы, не звяртаючы ўвагу на тое, сумленным ці несумленным шляхам гэтыя грошы зароблены.
Менавіта гэта - бессаромныя паводзіны царскай судовай бюракратыі - імкнуўся паказаць у сваім творы В. Дунін-Марцінкевіч.
Царскі суд і законнасць паўстаюць перад намі ў вобразе станавога прыстава Кручкова і яго памочніка Пісулькіна, якія прыязджаюць у мястэчка для разборкі сваркі паміж двума шляхцічамі. Першае, што адразу кідаецца ў вочы пры знаёмстве з Кручковым, - яго неадольная цяга да чужой кішэні. Яшчэ не пачаўшы "разбірацельства", Кручкоў ужо загадвае шляхце несці хабар: "Няхай аддадуць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". За час, што цягнулася "разбірацельства", Кручкоў выцягнуў са сваіх падсудных усё, што толькі мог. Загады даваць хабар гучалі з яго вуснаў часцей, чым якія іншыя словы.
Кручкоў - чалавек хітры. Акрамя таго, ён добра ведае псіхалогію сваіх кліентаў - Пратасавіцкага, Цюхай-Ліпскага і падобных да іх шляхцічаў. Яны гатовы будуць аддаць усё, што маюць, абы толькі не быць бітымі лазой. Але і гэта для іх не самая страшная абраза. Самае абразлівае, лічаць Пратасавіцкі і Цюхай-Ліпскі,- быць бітымі не на дыване, як таго заслугоўваюць сапраўдныя шляхцічы, а на голай зямлі.
Нахабства - вось яшчэ адна з асноўных рыс Кручкова. Карыстаючыся цемнатой, забітасцю, абмежаванасцю і запалоханасцю мясцовай шляхты, ён гаварыў розную бязглуздзіцу, абсалютна ўпэўнены ў тым, што ніхто нічога не заўважыць: "Па ўказу всеміласцівейшай гасударыні Елісаветы Пятроўны 49 апрэля 1893-га года і всеміласцівейшай Екацерыны Вялікай ад 23 сенцябра 1903-га года".
Паводзіны станавога прыстава - пародыя на царскае правасуддзе. Менавіта такія людзі - хабарнікі, злодзеі, хітруны - вяршылі правасуддзе. Гэта моцна хвалявала В. Дуніна-Марцінкевіча, і як пратэст была напісана камедыя "Пінская шляхта".