Мой родны край, дарагое сэрцу месца, дзе я ведаю кожны куст, кожнае дрэўца! Мой родны край - найпрыгажэйшы ў свеце, дзе з кожным вулічным сабакам мы гаворым на адной мове. Тут усё мне роднае, усё зразумелае, усё звязана з маёй душой. Я тут нарадзіўся, пачаў хадзіць і гаварыць, дзівіцца навакольнаму свету і спазнаваць яго. Тут мае родныя, мая сям'я, тут гучыць родная мова. І я з радасцю адчуваю сябе гаспадаром гэтай зямлі, любуюся ёю і ганаруся. Цудоўная прырода майго краю, духмяныя густыя лясы, блакітныя азёры, шырокія палі, празрыстыя рэчкі ўражваюць ў любую пару года. Пахі свежага хлеба, чабора, маладога бярозавага бору - мае любімыя, яны заўсёды супакойваюць мяне, напаўняюць душу беспадстаўным шчасцем і лёгкасцю. Як і сябры з самага дзяцінства, вобразы роднай зямлі заўсёды са мной у маёй душы. Калі падарожнічаю ў іншыя краіны, не магу знайсці нічога падобнага майму краю. Упэўнены, што вобраз радзімы дараг<span>і</span> кожнаму чалавеку, але таксама ведаю, што іншага такога краю, як родная гасцінная Беларусь, у свеце няма.
-Папочка можно я покатаюсь на велосипеде?
-Сына сегодня ветренная погода!Ты можешь заболеть!
-Я всю зиму уже жду, он наверное без меня заскучал.
-Сыночка а тебе уроки не задавали?
-Задавали.
-И тебе задали кататься на велосипеде?
-Нет но...
-Быстро за уроки! А покатаешся 14 апреля, очень скоро, тогда и тепло будет!
-Хорошо, папа.