Сегодня в мире так мало сочувствия и сострадания, что эти важные качества очень важны и необходимы в мире, где каждый за себя, где преобладает дух эгоизма, жадности, равнодушия и жестокости. Никто не окажет помощь незнакомому человеку, когда ему так нужна! Люди разучились любить и понимать друг друга, они забыли, что и им когда-нибудь потребуется ободрение и поддержка, которой у них тоже не будет. Сострадание и милосердие надо развивать в себе, они помогут стать тебе лучше и добрее, сделают твое сердце мягким и отзывчивым.
1) История Человечества
2) Летописные своды 18 столетия
3) Ряды историков 18 столетия
4) Характерные черты русской литературы
5) Произведения прошлого
6) Историзм в произведениях
7) Классики литературы 19 века
У аповесці "Сотнікаў", як і ў большасці твораў В. Быкава, узнімаецца
праблема асабістай адказнасці чалавека за лёс іншых людзей, высвятляюцца
прычыны маральнага падзення, здрадніцтва адных і духоўнай велічы,
высакароднасці другіх. Аўтар даследуе пытанне, на што здольны чалавек ва
ўмовах, "калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і
прадухіліць смерць немагчыма". Цэнтральнымі героямі аповесці з'яўляюцца
партызаны Сотнікаў і Рыбак. У барацьбе з ворагам яны не навічкі. Сын
героя грамадзянскай вайны, камандзір батарэі Сотнікаў ваяваў на фронце,
трапіў у палон, цудам вырваўся з яго і прадоўжыў барацьбу ў партызанскім
атрадзе. За плячыма старшыны стралковай роты Рыбака франтавыя баі,
акружэнне, удзел у партызанскім руху. Лёс асабліва зблізіў герояў твора
пры выкананні задання па здабычы для партызан харчоў. Ідучы на выкананне
задання, яны па-рознаму рэагуюць на будучую небяспеку, і здаецца, што
дужы, энергічны і кемлівы Рыбак больш здольны на подзвіг, чым фізічна
слабы і хворы Сотнікаў. Але калі Рыбак, які ўсё жыццё "ўхітраўся знайсці
які-небудзь выхад", унутрана гатоў да здрады, то Сотнікаў да апошняга
ўздыху застаецца верным абавязку чалавека і грамадзяніна. Героям твора
не ўдалося выканаць апошняе партызанскае даручэнне: яны трапілі пад
абстрэл паліцаяў і, хаваючыся ад іх на гарышчы ў хаце Дзёмчыхі, былі
ўзяты ў палон. Перад смяртэльнай пагрозай Сотнікаў і Рыбак паводзяць
сябе адпаведна сваім характарам і ідэйным перакананням. Сотнікаў з
гонарам праходзіць праз цяжкія выпрабаванні і ў самай бесчалавечнай
сітуацыі застаецца чалавекам, адданым Радзіме, верным сваім высакародным
ідэалам. Ён, безумоўна, жадаў бы загінуць у баі і амаль "ужо
зайздросціў тысячам тых шчасліўцаў, што знайшлі свой канец на шматлікіх
палях баёў". Але гэта стала немагчымым. І таму ў ноч перад пакараннем
Сотнікаў думае не пра сябе, а кіруецца высокімі маральнымі прынцыпамі,
думае пра тое, як выратаваць Дзёмчыху і старасту Пётру. Запатрабаваўшы
следчага, ён заявіў: "Я - партызан, астатнія тут ні пры чым". На жаль,
гэта прызнанне не падзейнічала на катаў: раніцай з пяці падрыхтаваных
для павешання петляў засталася свабоднай толькі адна, прызначаная для
Рыбака. Паводзіны Рыбака ў крытычнай для яго жыцця сітуацыі іншыя. Не
будучы нягоднікам, перакананым здраднікам і ворагам, ён любымі магчымымі
сродкамі (нават смерцю таварыша) хоча захаваць жыццё. Рыбаку здаецца,
што, застаўшыся жывым, ён зможа ашукаць ворагаў, уцячы да партызанаў і
прадоўжыць там далейшую барацьбу з акупантамі. Аднак сітуацыя, у якой
апынуўся герой твора, вымушае яго крок за крокам дагаджаць і ўступаць
каварнаму і бязлітаснаму ворагу, хітраваць і выкручвацца перад ім,
думаць толькі аб сабе, ігнараваць інтарэсы іншых і, нарэшце, скаціцца ў
духоўную бездань. Зразумеўшы жахлівасць свайго здрадніцкага становішча,
Рыбак спрабуе павесіцца (у прыбіральні), але гэтаму перашкодзілі
абставіны. І тады герой твора спрабуе апраўдаць свае дзеянні, вінаваціць
за гэта не столькі сябе, колькі жорсткія ваенныя ўмовы, ненавісны
вайсковы лёс і нават Сотнікава, хвароба і раненне якога нібыта паслужылі
асноўнай прычынай іх палону. Аповесць "Сотнікаў" вызначаецца глыбокім
філасофскім роздумам аб жыцці і смерці, аб чалавечым абавязку і
гуманізме, якія несумяшчальныя з любымі праявамі эгаізму. Паглыблены
псіхалагічны аналіз кожнага дзеяння і руху герояў, кожнай іх думкі і
слова - адна з вызначальных рыс твора. Вялікая духоўная моц Сотнікава
заключаецца ў тым, што ён, пастаўлены перад выбарам жыцця і смерці,
здолеў прыняць смерць і тым самым паказаў веліч чалавечага духу,
нязломнасць характару, непахісную веру ў будучыню людзей.<span>
</span>