Галя прыехала ў Мінск вучыцца.
Мінск - самы прыгожы горад Беларусі.
Мурзік не хоча спаць.
Ваня пайшоў у магазін па цукеркі.
Люблю Віцебск, бо тут так ціха і спакойна.
Надышоў красавік. Уся прырода ажыла, пацягнулася да святла.
Непаўторнай духмянасцю пупышак і першых вясновых кветак напоўнілася
паветра.
З прыходам красавіка перамянілі сваё жыццё лясныя жыхары. Прачнуўся
і вылез з бярлогі мядзведзь, ажылі краты і землярыйкі. З далёкіх цёплых
краёў вярнуліся дзівосныя лясныя птушкі.
Красавік — гэта час першых веснавых грыбоў. На ўзлесках, лясных
высечках і выжарынах, сярод леташняй травы, каля вялікіх гнілых пнёў
з'явіліся карычневыя галоўкі смарчкоў і страчкоў.
Прыкметныя змены адбыліся і ў падводным царстве. Рыбы выйшлі з
глыбокіх частак вадаёмаў, дзе правялі ўсю зіму, і пачалі актыўнае
харчаванне.
А красавіцкае сонца грэе з кожным днём усё цяплей. Зазелянелі
першай лістотай чаромхі, парэчкі. Зацвілі нешматлікія веснавыя кветкі,
над якімі з раніцы да вечара шчыруюць працавітыя пчолы. Па зямлі
ўпэўнена крочыць вясна, і ўсё жывое радуецца яе прыходу.
Прыгожа, утульна - гэта прыслоўе. Гэтыя словы адказваюць на пытанні - як?
Прыслоўе<span> - гэта самастойная нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці або прадмета і адказвае на пытанні «Як?», «Дзе?», «Куды?», «Адкуль?», «Калі?», «З якой мэтай?» і іншыя.</span>
Машына раніца
Устаўшы з койкі, Маша пацягнулася і пайшла ў ванную. Памыўшыся ледзь цёплаю вадою, яна вярнулася ў свой пакой. Заслаўшы ложак, яна выйшла на кухню. Зрабіўшы сабе чай, Маша села за стол, дзе ўжо стаялі прыгатаваныя мамай духмяныя бліны. Хутка паснедаўшы, дзяўчынка пайшла ў школу.
Ідучы па сцежцы праз парк, яна разглядвала прыроду наўкол і цешылася, слухаючы спеў нейкае на дзіва галасістае птушачкі. Нават ужо ў школе, адказваючы верш на першым уроку, Маша быццам чула яе шчабятанне. Выконваючы практыкаванне, дзяўчынка раз за разам пазірала ў акно. Старанна працуючы, яна не забывала шукаць на вуліцы свайго знаёмага спевака.