Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
<span>Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.</span>
В повести «Журавлиный крик» шестеро солдат у железнодорожного переезда должны держать оборону в течение суток, обеспечивая отход батальона. Они вступили в неравный бой, не ища для себя спасенья. Первым заметил немецких мотоциклистов Фишер, он почувствовал: «пришло время, когда определяется весь смысл его жизни» . Ему хотелось, чтобы старшина изменил о нем мнение. Очевидно в эту ночь «не мудреная мерка солдатских достоинств, принадлежащих старшине, в какой-то мере стало жизненным эталоном для Фишера» . Его выстрелы предупредили старшину Карпенко и остальных, и он вправе был позаботиться о себе. Но Фишер не знал, что убежать или затаиться в его положении – вполне пристойно и честно. Ему представилось строгое скуластое лицо старшины, он почти наяву услышал презрительный окрик: « Эх ты, растяпа! » И тогда весь мир для него ограничился укоризненным взглядом сурового старшины и этой цепочкой мотоциклов. И он дождался переднего, выстрелил, попал, и тотчас очередь из автомата размозжила ему голову.
Адным летнім днём мы з бацькамі гулялі па лесе і выпадкова выйшлі да паляны, якую ніколі раней не бачылі, хоць у гэты лес мы ходзім даволі часта.
Паляна ўразіла нас сваёй прыгажосцю. Дзень выдаўся сонечны, і яна была ўся залітая святлом. У промнях сонца дрэвы і кусты на паляне здаваліся смарагдавымі. Трава была невысокая, але вельмі мяккая, амаль без шышак і ігліцы. Мне адразу захацелася разуцца і прабегчыся па ёй басанож. У зеляніне травы віднелiся нейкія дробныя кветачкі. Не ведаю, як яны называліся, але глядзеліся яны даволі міла.
Мы стаялі пасярод паляны і не маглі налюбавацца. Раптам на елцы насупраць мяне мільганула нешта рыжае. Я адразу здагадаўся, што гэта была вавёрка. Праз хвіліну я ўбачыў яе на галінцы з другога боку, яна грызла велізарную шышку. У той жа час тата заўважыў дзятла на асіне. Паляна нібы чароўным чынам вабiла лясных насельнікаў. <span>Ўдосталь налюбаваўшыся чысцінёй і свежасцю лясной палянкі, мы накіраваліся дадому.
Па дарозе мы яшчэ доўга абмяркоўвалі, якую прыгажосць толькі што бачылі, i вырашылi, і што трэба часцей прыходзіць у гэта цудоўнае месца.</span>