Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавае апавяданне "Плачка". Гэта адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
<span>Вобраз Плачкі арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.</span>
Старая жанчына, змораная часам, я кая заўседы чакала свайго сына. Яе рана ніколі не загаіцца, таму што яе сын назаўседы згінуў, але яна не гледзячы ні на што чакае яго. Што да знешнасці тэклі, то гэта старая, з пасівелымі валасамі, заўседы пячальнымі вачыма, згорбленая часам.
Неўзабаве, не спазніўшыся, надышоў першы месяц зімы. Наляцеўшы з поўначы, падулі ледзяныя вятры. Снег, засыпаўшы ўсё наўкол, нарэшце сціх. Змерзшы, людзі распаўзліся па хатах.
У нядзелю, выглянуўшы раніцаю ў акно, я вырашыў нікуды не ісці. Зрабіўшы гарачую гарбату, прымасціўся з кніжкаю ля акна. Удосталь налюбаваўшыся зімовай прыгажосцю пачаў марыць аб такім далёкім леце.