Зіма. Дні становяцца карацей, але гэта не перашкаджае атрымліваць асалоду ад прыгажосці зімовай прыроды. Гледзячы ў акно, я бачу цудоўную карціну.
Усё пакрыта інеем: драты, лаўкі, трава і галінкі дрэў. Бярозы прыгожыя ў сваім срэбным убранні. Мароз, апранаючы у іней, робіць іх казачна прыгожымі, падобнымі на вырабы з незвычайнага і далікатнага крышталя. Іней на траве і галінках дрэў ледзь прыкметна афарбоўваецца ў аранжавыя адценні, якія дораць промні заходзячага сонца, якое ціхенька намякае нам на набліжэнне ночы. Сонца павольна хіліцца да гарызонту. Закат мяккі, неба свеціцца бледна-чырвоным святлом. Небасхіл далікатны і пухнаты, як пер’е. Здаецца, вось-вось з яго пасыпяцца буйныя камякі снегу, якія закружацца ў віхуры. Аблокі на небе малююць незвычайныя ўзоры.
Прыгожая зімовая прырода, ёю можна любавацца бясконца.
1. Маладыя механізатары старанна працуюць на камбайнах. 2. Жоўтыя матылькі праляцелі нізка над кветкамі
Бусел баіў беламу зайку байку
Жыла ў ельніку елка
А вялікі вол вязе на возе вербалоз (слова "воз" тут атрымліваецца непатрэбным таму, што калі дадаць яго да сказа атрымліваецца таўталогія:) Сэнс у сказа ёсць і без гэтага слова)
Два гады, як няма з намі нашай ўлюбёнкі, сабакі Лінды. Яна памерла ў дзень майго нараджэння. Слёз не было. Хацелася пабыць адной. Не атрымалася. Замоўлена кафэшка, запрошаныя госці. Дзень нараджэння - радасць. А радасці не было. Цяжар і пустата. Калісьці ў часопісе «Крестьянка» прачытала, што як бы цяжка не было з-за смерці жывёлы, трэба ўзгадваць тое добрае, што было звязана з ім, выказваць яму сваю падзяку. Менавіта гэта я і хачу цяпер зрабіць.