Вось так трэба зрабіць гэтае практыкаванне
Трэба працаваць. Не для сябе, а для маёй роднай краіны, для Беларусі, якой, калі дазволіць лёс, я паслужу, колькі будзе дадзена дзён, - многа або мала, але да канца," - так вызначыў ён сваё жыццёвае і творчае крэда. І для нацыянальнага духоўнага жыцця зрабіў вельмі многа.
Уладзімір Караткевіч стаў адным з духоўных сімвалаў сучаснага беларускага адраджэння. Яго актыўная жыццёвая пазіцыя, сумленне патрыёта і грамадзяніна, якога больш за ўсё хваляваў лёс беларускага народа, выклікалі часам крытычнае стаўленне і незадавальненне ідэалагічных "ахоўнікаў парадку". Некаторыя творы апублікавалi праз шмат гадоў пасля напісання, а многія так і не былі надрукаваны пры жыцці пісьменніка. Аднак уклад Уладзіміра Караткевіча ў развіццё беларускай літаратуры, абуджэнне гістарычнай памяці народа бясспрэчны. Яго творчасць атрымала шырокае прызнанне чытачоў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
Значэнне творчасці пісьменніка ў тым, што Караткевіч паказвае: беларускі народ, нягледзячы на шматлікія пакуты і выпрабаванні, трагічныя падзеі ў яго гісторыі, застаўся народам вялікай душы і светлага розуму, не страціў свайго нацыянальнага аблічча.
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавае апавяданне "Плачка". Гэта адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
<span>Вобраз Плачкі арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.</span>
Аднойчы была кветачка!Прыгожая,маленькая кветачка!У яе была невялизная сям'я!Гэта матуля,тата и маленькая сястрычка!Кветку звали Рамонка!Рамонки-жаутенькия и