Маці! Якое цудоўнае слова! Слова
зразумелае, як я лічу, на ўсіх мовах свету.
Як яно многа значыць для кожнага з нас!
У ім пяшчотная ласка, бясконцая любоў,
надзея і боль за дзіця. Невыпадкова, што
малыя дзеці менавіта вымаўляюць гэтае
слова першым. Пазнаўшы яго сэнс, з
дзяцінства яны яго праносяць праз усё
жыццё, як вялікі скарб.
У кожнага з нас у любым узросце маці -
самы родны, блізкі, дарагі і любімы
чалавек, за якога можна аддаць усё, што ў
цябе ёсць.
Забываюць, здраджваюць сябры, а маці
ніколі не пакіне цябе, яна - твой лепшы
сябр, з ёй ты можаш пагаварыць на любую
тэму. Маці заўсёды дапаможа ў кожнай
сітуацыі. Яна прымае цябе такім, які ты
ёсць, нягледзячы ні на што.
А як добра ты сябе адчуваеш, калі ёсць на
свеце чалавек, які заўсёды верыць,
абараняе, любіць цябе!
А каго мы больш за ўсё крыўдзім, ад чыіх
няўдач і памылак сівеюць нашы матулі?
Са злязамі крыўды на вачах яна маўчыць,
а ў душы даруе ўсё. І ўсё ж такі, як сказаў
адзін мудрэц:”Мы заўсёды будзем дзецьмі,
пакуль жывыя нашы матулі”.
Калі табе бывае блага і балюча, то да каго
ты ідзеш? Да самага блізкага чалавека – да
маці. Так было ў маленстве, так ёсць
цяпер, так будзе заўсёды.
Калі ж прыціснуць боль і гора грудзі
І здасца, што і дня не пражывеш,
Знаёмых і любімых ты забудзеш,
І, як маленькі, маму пазавеш.
Усім, што ты ўмееш рабіць у жыцці, ты
павінен сваёй матулі. Яна ахвяравала сябе
дзеля цябе. Гэта яна адкрыла перад намі
прыгажосць жыцця.
У мастацтве і сусветнай літаратуры ёсць
вобраз, якога ў сваёй творчасці не мінуў ні
адзін знакаміты пісьменнік ці паэт. Ён
называецца вельмі дарагім для нас
словам - маці.
Вельмі мудра сказана, што пра маці
можна гаварыць бясконца. Але трэба
гаварыць больш слоў падзякі менавіта ёй.
За падараванае жыццё, за дні, поўныя
турбот, за чулую душу і добрае сэрца.
Трэба берагчы, любіць і шанаваць сваіх
матуль, каб кожны дзень сустракалі яны
нас з ласнавай усмешкай на твары, бо
пакуль жыве маці, мы адчуваем сябе
маладымі.
Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў сям’і малазямельнага арандатара ў ноч на 7 ліпеня 1882 г., недалёка ад Мінска, у фальварку Вязынка. Нараджэнне яго супадала са старажытным народным святам Купалле, назву якога паэт узяў у якасці псеўданіма. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў вандроўках.Пасля смерці бацькі (1902 г.) Янка Купала працаваў вандроўным настаўнікам, пісарам у судовага следчага, малодшым прыказчыкам на Сенненшчыне, практыкантам і памочнікам вінакура на броварах у маёнтку.У 1908 г. паэт прыехаў у Вільню, дзе працаваў бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы “Веды” Б. Даніловіча і супрацоўнічаў у газеце “Наша ніва”.З 1909 г. на працягу чатырох гадоў, вучыўся на агульнаадукацыйных курсахА. Чарняева ў Пецярбургу. Пасля заканчэння вучобы вярнуўся ў Вільню, дзе працаваў сакратаром у “Беларускім выдавецкім таварыстве”, а пазней – адказным рэдактарам “Нашай нівы”.<span>Літаратурная творчасць Я. Купалы пачалася ў пачатку ХХ ст. Першыя вершы напісаў на польскай мове. У 1905 г. у мінскай газеце “Северо-западный край” быў надрукаваны верш “Мужык”. Гэта маналог селяніна-працаўніка, яго слова, яго голас.</span>
Сёлета амаль кожны дзень ішлі дажджы. Тата не ведаў як пачынаць работу. Трэба ж было новы дом будаваць, а тут гэта бяда."Нічога,-у адзін з такіх дзен пачаў ен,- калі-небудзь да закончыцца".Але радасці мне гэта б не прынесла. Ну закончыцца, што з таго? Вады на двары будзе-не пройдзешь.Трэба дажыдацца пакуль добра сонейка прыгрэе.Ажно сумна ад такога лета.Ні сонейка, ні на двары пабегаць-адна забота:выйшаў,паглядзеў, ідзе той дождж ці не, і зноў да хаты.