<span>***
Восень ціха прыварожвае
Залатою шчымлівай парой.
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае
Ашчаджае вястун-лістабой.
Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу,
Скіне з дрэваў убранне на дол.
А пакуль сэрца радасцю поўзніцца -
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.
Уладзімір Мароз
Восень
Восень абсыпала дрэвы
Жоўтым прыгожым лістком,
Восень сабрала пасевы
З поля пагодным дзяньком,
Збожжа ў гумно накладала,
Бульбу ссыпала ў мяхі,
Ў косы цыбулю сплятала,
Вешала іх ля страхі.
Лушчыла ў торбы сланечнік,
Мак, і хвасолю, і боб.
Восень у клопаце вечным,
Хай дапаможа ёй Бог!
Ірына Багдановіч
Колеры восені
Пафарбавала восень
Клёны
У колер жоўты
І чырвоны.
На спелых гронках
Арабіны -
Бялюткіх нітак
Павуціна.
А за сцяжынкай
Паглядзі ты -
Зялёнай руні
Аксаміты.
І немагчыма
Надзівіцца
На восень -
Цуда-чараўніцу...
Віктар Шымук
Асенні малюнак
Як охра, пажаўцела восень,
Зямля рыхтуецца к зіме.
Мільгне на небе раптам просінь,
А вецер золкі дзьме ды дзьме.
Туман малочны лістапада
Пакрыў палі, пакрыў лугі,
Чарнеюць ля дарог прысады
Ад халадоў і ад тугі.
Мікола Сабалеўскі
</span>
Назоўнік - Дзесьці высока ў сонечным небе заклекатаў бусел.
Займеннік - А я ёй казаў не чапаць мае сшыткі!
Дзеяслоў - Добра вучыцца - наш абавязак.
Лічэбнік - Абое баяліся паварушыцца.
Прыметнік - Здарылася жудаснае.
Выклічнік - З усіх бакоў пачулася шматгалосае "гэй".
1. Па вуліцы, рыпаючы палазамі, паўзлі вазы з рознай паклажай. 2. Не век жа сядзець злажыўшы рукі. 3. У турысцкі паход мы адправіліся, толькі добра вывучыўшы яго маршрут. 4. Вячэраючы, Ганна спасцярожліва паглядала на мачыху. 5. Чалавек падышоў і, ўсміхаючыся, прывітаўся з жанчынамі. 6. Нерухома стаяў густа лес, шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін. 7. Спаць можна лажыцца не вячэраўшы. 8. Пятро ўздрыгануюся, пачуўшы добра знаёмы голас, і, не азіраючыся, рынуўся наўцёк. 9. Паміж лясамі, узбягаючы на ўзгоркі і знікаючы ў нізінах, ляжалі нівы. 10. Тузаючы лейцы і круцячы пугай, Іван доўга гнаў каня берагам. 11. Валя выйшла з хаты, нават не пагутарыўшы з сяброўкай.
<span>Радзіма пачынаецца з маці, з нараджэння новага жыцця, з радаводных каранёў і культуры. З выхавання і разумення слова каханне.
Радзіма - гэта тое месца, дзе ты адчуваеш сябе абароненым і свабодным. Гэта краіна, у якой ты хочаш жыць вечна, а не бегчы без аглядкі з марай больш ніколі туды не вяртацца.</span>