1)Лёгка, добра было на душы, і, калі б не клопат, выкліканы заданнем, якое я атрымаў, можна было б цалкам аддацца сузіранню таго, як хораша надыходзіла маладая вясна.
2)Неба было чыстае, сонца свяціла ярка, аднак не грэла: надыходзілі самыя марозныя дні зімы.
3) Мікола не адказаў, але па яго суровым позірку яна прачытала, што ён не пахіснуўся, і адчула: з ім будзе цяжка.
4)Перадасенняе сонца, хоць яно і здаецца цёплым і яркім, усё ж грэе толькі з тога боку, куды падаюць промні, а ў цяньку яго быццам і няма: павернешся спінаю ад сонца, адразу ж адчуеш халадок.
5)Падняў галаву: непадалёку кружыліся два жураўліныя кліны, яны, быццам
даганяючы адзін аднаго, то злучаліся, то рассыпаліся па небе.
«Жыція Ефрасінні Полацкай» («Аповесці жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Святога Спаса і Найсвяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку»):Пачынаецца «Жыціе...» зваротам: «...Паслухайце ўважліва... памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх насенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да Бога».Князь Усяслаў меў многа сыноў. У меншага яго сына Георгія нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Прадславай. Была яна вельмі здольнай да кніжнай навукі. Шырока разышлася слава пра яе мудрасць і прыгажосць. Князі пачалі пасылаць да бацькі Прадславы сватоў. Даведаўшыся, што яе збіраюцца выдаць замуж, юная князёўна сказала сабе: «Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне». Прадслава пайшла ў манастыр і пастрыглася ў манашкі пад імем Ефрасіння. Бацька, даведаўшыся, што зрабіла яго любая дачка, моцна перажываў.Спачатку Ефрасіння жыла ў мураванай келлі ў царкве Святой Сафіі. Потым епіскап Ілья па Божаму знаку адправіў маладую манашку ў Сяльцо, дзе стаяла царква Святога Спаса. Стаўшы ігуменняй, Ефрасіння дамаглася пострыгу сясцёр Гарыславы і Звеніславы.За 30 тыдняў Ефрасінняй была пабудавана каменная царква Святога Спаса і створаны пры ёй манастыр. У другую збудаваную царкву Ефрасіння унесла, з дазволу царградскіх цара Мануіла і патрыярха Лукі, абраз Божай Маці, напісаны пры жыцці яе.Сабрала Ефрасіння ўсіх сваіх братоў і аб'явіла аб рашэнні ісці ў Іерусалім. Перад адыходам загадала епіскапу Дыянісію пастрыгчы пляменніц Кірыяну і Волыу, назваўшы адну Агаф'яй, другую — Яўфіміяй.Дайшоўшы з братам Давідам і сястрой Еўпраксіяй да Іерусаліма, Ефрасіння цалавала гроб Госпадаў, прасіла ў малітве Бога, каб прыняў яе дух у святым горадзе. Калі«Божым наканаваннем... занядужыла і пачала хварэць», то паслала купіць сабе дамавіну ў камры Святой Багародзіцы. Праз 24 дні Ефрасіння «аддала душу ў рукі Бога жывога... і ўвайшла ў пакоі нябесныя».<span>Твор заканчваецца пахвалой Ефрасінні Полацкай.
Держи:)</span>
Злосна - гэта прыслоуе (адказвае на пытанне як?)
Утворана ад прыметнiка злосны (пытанне да прыметнiка якi? )
Напрыклад : прыметнiк (пытанне якi?) добры - прыслоуе (як?) добра.
Дружба мацней за каменныя сцены.
Чалавек без сябра што ежа без солі.
Прыяцеля за грошы не купіш.
Прыяцеля пазнаеш у няшчасці.
Шукай сабе сябра ў бядзе.
І службу служы, і сябру дапамажы.
<span>Не ў службу, а ў дружбу.</span>