У дзяўчынкі быў круглаваты тварык з ружовымі шчочкамі.
Мне вельмі падабаецца сярэднявечны жывапіс.
Твой тата як і раней займаецца конегадоўляй?
Ёлка - важны сімвал Новага года. У нашай сям'і гэта свята ніколі не абыходзіцца без ёлкі. Звычайна мы ўпрыгожваем ёлку дваццаць сёмага снежня - у дзень нараджэння маёй малодшай сястры.
Елачныя цацкі ў нас у асноўным старыя. Яны дасталіся нам ад маіх бабулі і дзядулі. Гэтыя цацкі вельмі прыгожыя і разнастайныя, у адрозненне ад аднолькавых і нецікавых сучасных шарыкаў. Сярод іх ёсць фігуркі людзей, жывёл, казачных персанажаў, шышкі, ледзяшы, сняжынкі і шмат іншага. Цацкі ў асноўным шкляныя, таму, на жаль, іх з кожным годам становіцца ўсё менш. Яны часам разбіваюцца, але, як кажа мая мама, гэта добрая прыкмета.
Колькасць бабуліных цацак памяншаецца, таму мы кожны год купляем трохі сучасных: рознакаляровыя шарыкі з пластыка, якія не разбіваюцца, але і не вылучаюцца асаблівай разнастайнасцю. А вось сучасныя гірлянды вельмі прыгожыя. У нас ёсць пластыкавая гірлянда чырвонага колеру ў выглядзе званочкаў, залацістая з матылькоў, гірлянда з рознакаляровымі лямпачкамі.
Спачатку мы вешаем на ёлку гірлянду з лямпачак. Потым развешваем цацкі. У гэтым заўсёды ўдзельнічае ўся сям'я. Гэта наша традыцыя. Мы з сястрой упрыгожваем ёлку знізу, а бацькі - зверху. Пасля таго, як развешаны ўсе цацкі, вешаюцца пластыкавыя гірлянды. Пад ёлку мы заўсёды ставім фігуркі Дзеда Мароза і Снягуркі.
<span>Вось і гатовая наша елачка. Цяпер трэба берагчы яе ад ката, які вельмі любіць гуляць з елачнымі цацкамі і гірляндамі, часам пераварочваючы ёлку. Кузя, трымайся далей ад елкі! Не чапай нашу прыгажуню!</span>
Я вельмі люблю восень. Гэта пара года часцей за ўсе вельмі прыгожая. Дрэвы апранаюцца ў разнакаляровае адзенне. Іх лісцікі робяцца красныя і жоўтыя. Гэтага не пабачыш у другую пару года. А яшчэ я люблю восень за тое, што летнія канікулы скончыліся і я зноў іду ў школу, дзе пабачу своіх аднакласнікаў і сяброў.
Пришла весна! Коля и Маша идут гулять в лес. За ними бежит собака Шарик.
В лесу поют птицы . Стучит пёстрый дятел по дереву. Белка прыгнула на ёлку. Вышли дети на полянку. А там душистые былые лындыши. Переведи на белоруский этот текст.
З усіх салдат, якія засталіся на пераездзе затрымліваць ворага, мне найбольш спадабаўся Свіст. Вясёлы і знаходлівы, Віцька дапамагаў воінам забыцца пра тое, што іх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалі ў салдаіт настрой. Віцька Свіст сам вельмі шчодры чалавек і не любіць скупых. Гэтая рыса яго характару вельмі добра раскрываецца ў эпізодзе з салам Пшанічнага. Іншы на яго месцы мог бы дамовіцца з Пшанічным і ціхенька з’есці сала толькі ўдваіх. Але Віцька так ніколі не зрабіў бы. Ён добра разумее, што ўсе воіны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанічнага, Віцька прапануе зварыць кашу на ўсіх. Вядома, не вельмі добра, што ён гэта зрабіў падманам, але ў дадзенай сітуацыі іншага выйсця не было. Мінулае Свіста дае нам зразумець, што ў гэтага хлопца ў жыцці не шсё было гладка. Ён быў уцягнуты ў нячыстую справу: абкрадванне дзяржавы. За гэта Свісту давялося нават пасядзець у турме. Але сваю памылку Віцька зразумеў сам і хутка выправіў яе. Калі пачалося вайна, Свіст разам з іншымі воінамі апынуўся на фронце. А ў хуткім часе — і на пераездзе. Калм з’явіліся немцы і стала зразумела, што прыйдзецца загінуць, Свіст ні на хвіліну не падумаў пра здраду. Ён смела і адважна змагаўся да канца, падтрымліваў дух астатніх. Васіль Быкау ставіць перад сваімі героямі праблему выбару і або здрадзіць Радзіме, або стаць яе абаронцам. Віцька Свіст выпрабаванне вытрымаў, нягледзячы на крымінальнае мінулае і памылкі ў жыцці. За гэта не патрэбна яго вельмі строга судзіць, таму што ў кожнага чалавека ёсць свае памылкі. Але адна справа, калі чалавек разумее свае памылкі і ў далейшым не робіць іх, і другая справа, калі чалавек робіць памылкі і ў далейшым іх не выпраўляе.