Н.скл бярэзник
Р.скл бярэзника
Д.скл бярэзнику
В.скл бярэзник
Т.скл бярэзникам
М.скл аб бярэзнику
Пра Радзіму:
З роднага боку і варона мілая
Свая хатка – родная матка, а
чужая – мачыха
Родная зямелька – як зморанаму
пасцелька
Пра кнігу:
Адна кніга тысячу людзей
вучыць
Добрая кніга – лепшы сябар
Кніга – маленькае акенца, а
праз яго ўвесь свет бачна
Пра навуку:
Розум – найлепшае багацце.
Навука ў лес не вядзе, а з
лесу выводзіць.
За аднаго вучонага сем
слепакоў даюць, і тое не бяруць.
Пра працу:
Праца чалавека корміць, а
лянота – порціць.
Што пасееш, тое і пажнеш.
Хто працуе, таму і шанцуе.
Васіль Быкаў "Знак бяды"
1. Неба спрэс усцілалі хмары, сонца не паказвалася ад рання.
2. А так шэрае непрытульнае поле захлыналася ў ветраным шолаху быльнягу ды ўкарэлага каліўя бульбоўніку на шырокай пагоркавай ніве; міжвольна карцела адвярнуцца ад ветру, тужэй захінуць полы ватоўкі і не кратацца.
3. Толькі неяк пад вечар на гасцінцы стала вальней, рух парадзеў, гатовы зусім прыпыніцца, чырвонаармейцы пачалі паварочваць у поле абапал дарогі і разышліся ўпоперак па бульбоўніку.
4. На сядзібе ўсё ж застаўся Пятрок - сядзібу нягожа было пакідаць без нагляду.
5. Усё ж ёсць Савецкая ўлада, знойдзецца нейкая ўправа на тых разбойнікаў у лесе.
Сустракаючыся з Уладзімірам Мікалаевічам Дубоўкам, я заўсёды
дзівіўся: які прыгожы чалавек! Якія ясныя, разумныя і шчырыя вочы ў гэтага барадатага казачніка! Яны, здаецца, бачаць усё навылёт і праменяцца святлом шчодрай душы.
Дубоўка быў цудоўным чалавекам, нястомным працаўніком, выдатным
паэтам, перакладчыкам, казачнікам, знаўцам фальклору і сусветнай
літаратуры, батанікі і пчалярства, чалавечых характараў і сакрэтаў
будаўніцтва. Ён дасканала ведаў Беларусь і Закаўказзе, Сібір і Крым, Поўнач і Далёкі Усход. Слухаць яго можна было гадзінамі і бясконца чэрпаць новае і невядомае з гэтай жывой і шчодрай энцыклапедыі. Такі ён быў у жыцці, такі і ў творчасці. Стрыманасць, мудрасць, шчырасць і мяккасць - адзнакі яго паэтычнага і чалавечага таленту.

Мець хату ў беларускай вёсцы заўсёды было маёй марай. Я ўяўляў , што гэта будзе драўляная, ўтульная хата з вялікімі дрэвамі вакол. Я таксама хацеў, каб хата ўвёсцы была недалёка ад ракі ці возера.
Я веру, што мары спраўджваюцца і, нарэшце, нам удалося купіць хату у вёсцы, якая знаходзіцца ў Віцебскай вобласці.
Я люблю праводзіць выхадныя і святы ў гэтай хаце, ў маленькай вёсцы з маімі бацькамі і сябрамі. Часам я праводжу частку сваіх летніх канікул у гэтай сапраўднай дзбеларускай хаце. Я адчуваю сябе абсалютна шчаслівым і спакойным ў сваёй хаце, тут я магу атрымліваць асалоду ад цудоўнага віду рэчак і палёў, збіраць грыбы і ягады ў лесе.
Вакол нашай хаты ў вёсцы растуць яблыні, кусты і кветкі. Мы ўпрыгожылі нашу хату карцінамі, тоўстымі дыванамі і старымі антыкварнымі гадзінамі. Я думаю , што наша хата ніколі не бывае пустой, нават тады, калі ў ёй нікога няма. Мне здаецца , што лясная фея або дух пастаянна ахоўваюць нашу вясковую хату.
Вёска, дзе знаходзіцца наша хата даволі маленькая. У ёй каля дваццаці хат, наша хата у вёсцы размешчана побач з лесам. Нашы суседзі вельмі прыемныя і прыязныя вясковыя жыхары. Яны часта заглядваюць да нас у госці і заўсёды гатовыя дапамагчы .
Увогуле, беларуская хата – гэта выдатная ідэя! Гэта асаблівае месца для адпачынку і можа быць нават для пражывання. Чыстая вада, свежае паветра, спакойная атмасфера прымусяць вас забыцца пра ўсё на свеце.