Князь Вячка паўстае перад намі
мужным абаронцам сваёй зямлі, непрымірымым ворагам крыжакаў. Яго любіць народ,
і сам князь ганарыцца тым, што належыць да моцнага духам, унікальнага народу.
Князь Вячка – галоўны герой
аповесці, яму супрацьпастаўляецца князь Уладзімір, які думае толькі пра тое, як
захаваць уладу, але не пра тое, каб выратаваць землі ад нападу. Для князя
Вячкі, наадварот, галоўнае – гэта незалежнасць і воля.
Вячка паказваецца таксама добрым бацькам, якога
жыццё заставіла прымаць цяжкае рашэнне, калі ягоная дачка трапіла ў палон. Мы
бачым бацьку, якога разрываюць душэўныя пакуты, і князя, які адчувае адказнасць
за сваю краіну.
Князь Вячка паўстае вельмі цэласным станоўчым
героем, сумленным, смелым, самаахвярным. Ён здольны дастойна вырашаць
палітычныя пытанні, выдатна вядзе вайсковую справу. І нават калі ён сам трапляе
ў палон, то бліскуча разлічвае і выконвае план свайго вызваленне. Князю
адпавядае і ягоная дружына – таксама таленавітыя і смелыя ваякі.
<span>
</span>
<span>Нават калі князь Вячка загінуў, аўтар здолеў
паказаць нам, што смерць князя не азначае скоранасць. Яго нязломны дух
працягвае жыць у народзе. Гэта сімвалізуе ягоны меч, меч князя Вячкі, што
выносіць Якаў Палачанін, паплечнік і верны сябра князя. </span>