"Заўтра будзем пісаць дыктант", - папярэдзіла дзяцей настаўніца.
Грыша здзіўлена ўскрыкнуў: "Глядзіце! Што гэта там такое?"
"Я, канешне, у школу хадзіць не любіў, - распавядаў Іван Пятровіч, - але разумеў, што вучыцца трэба абавязкова".
1. Петрак заўсёды хацеў дагадзіць фашыстам і паліцаям. Можна ўспомніць, як упершыню да яго завіталі местачковыя паліцаі, як ён аднёсся да іх. Стары разумеў, што яны могуць забіць і яго, і яго жонку, таму ён, як кажуць сёння, з'яўляўся для іх "падкаблучнікам". Але не трэба заўсёды ісці на паваду ў іншых, таму яго тактыка і пацярпела крах
2. У некаторых момантах я згаджаюся са Сцепанідай, а у некаторых - не. Сцепаніда не збіраецца дагаджаць немцам, таму ёй і дастаецца. Спачатку немцы пануюць у іх, займаюць іх хату, забіваюць курэй, карову. Сцепанідзе трэба быць больш стрыманай. Але ў цэлым я згаджуся з яе пазіцыяй. Яна з'яўляецца адважнай жанчынай, аб чым сведчыць і тое, што яна ноччу выбрасвае стрэльбу фашыстаў у калодзеж
3. Фашысты і паліцаі ідуць як адно цэлае. Паліцаі - гэта паследвальнікі фашыстаў, яны проаводзяць такую ж палітыку, а, можа так і лепш сказаць, дапамагаюць фашыстам. Яны дапамагаюць катаваць людзей, забіраць у іх адзенне, каштоўнасці, прадукты харчавання.
Пераказ: Сустрэча ў аўтобусе - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.
Мы, людзі, часцей за ўсё бачым спачатку толькі сябе і толь-кі сваё. Вядома, баліць болын за ўсё свая бяда. Калі нам весела, радасна, хораша, тады здаецца, што і ўсім гэтак жа весела і хо-раша. Тады мы забываем, што ў гэты час камусьці можа быць дужа кепска. А ўжо калі прыцісне бяда нас саміх, калі зваліц-ца на нас несуцешнае гора, мы ходзім тады ўчарнелыя і не мо-жам нават уявіць, што ёсць на зямлі зараз людзі, якім хораша і весела, і кожную ўсмешку ці, горш таго, бесклапотны, здаро-вы рогат зацята ўспрымаем як асабістую крыўду: маўляў, хіба ў гэты цяжкі час нехта можа яшчэ смяяцца?
Алег успомніў, як аднойчы — летась ці пазалетась? — ён з сябрамі вяртаўся з лесу. Быў май, была цёплая сонечная вяс-на, і яны рашылі ў суботу выехаць на прыроду. На паляне рас-клалі агонь, смажылі шашлыкі, сала на ражончыках, смяялі-ся, спявалі, дзяцініліся, босыя бегалі навыперадкі.
У лесе было хораша. Чыстае паветра, ад якога аж кружыла-ся галава, пах маладой травы, якая зазеляніла ўсю паляну, дзе яны атабарыліся 1, ледзь улоўны водар новых, зялёных галінак, угрэтая сонцам зямля, яе дух, які біў у нос сваёй першароднас-цю, вясёлыя сябры, адчуванне бязмежнай волі і бесклапот-насці — усё гэта зрабіла іх самымі шчаслівымі людзьмі на зямлі. Гэты ж настрой унеслі яны з сабою і ў апошні, ужо амаль парожні — у ім сядзела толькі адна дзяўчына, — аўтобус, якім увечары вярталіся дадому. Яны, як і ў лесе, спявалі, галёкалі, да ікаўкі смяяліся з трапных жартаў. I толькі дзяўчына моўчкі глядзела ў акно — нібы не заўважала іх. Яны падсмейваліся з яе, настырныя жартаўнікі назначалі ёй нават спатканне, га-варылі ўсялякае глупства, а дзяўчына быццам і не чула іх: глядзела ў акно і маўчала. Калі ж хлопцы яшчэ болып пачалі назаляць ёй сваімі заляцаннямі, яна расплакалася і праз слёзы расказала Алегу, які сядзеў побач з ёю, — але так, каб чулі і іншыя, — што яна едзе з Бараўлян, з анкалагічнага дыспан-сера, куды ёй трэба класціся на аперацыю.
Гэта ўразіла Алега, ён нібы адчуў халодны дотык нечага страшнага, няўмольнага, як лёс, і яму стала брыдка за іхняе куражанне, за легкадумныя словы і заляцанні. Прыціхлі і хлоп-цы: яны зразумелі, што дзяўчына была ўжо ў нейкім іншым вымярэнні, што яна глядзела на іхняе балаўство менавіта з та-го пункту гледжання, які з'яўляецца толькі ў час зразуметай небяспекі.
Зараз яны няўмела спрабавалі суцяшаць дзяўчыну — ды кіньце вы, усё абыдзецца, усё будзе добра, — але адчувалі, што іхнія словы перасядаюць у роце, нібы ў бязважкасці, павіса-юць у паветры і не даходзяць не толькі да хворай, але і да іх
саміх.
I вось тады Алег адчуў — нібыта сам увачавідкі ўсё гэта ўбачыў, — што шчасце і гора, радасць і бяда заўсёды ўжыва-юцца побач. Яму нават падумалася, што яны, нібы дружныя, хоць і нялюбыя адна адной сёстры, ходзяць па жыцці разам, пабраўшыся за рукі, і ўсё залежыць ад таго, хто з іх першай зверне на чалавека ўвагу.
Успомніўшы той вясновы выпадак, ён падумаў, што зараз стаў больш відушчы.
Привет! Меня зовут .... Недавно мы с родителями ездили кататься на горки. Мы катались с горок на санках, ледянках, баллонах, картонке и на линолеуме. Мы не только катались, еще, когда мы замерзли, мы пошли в машину погреться и кушали. В термос моя мама налила горячий чай. Он был вкусный, когда я его пил(-а), я сразу согрелся(-ась).
Мне очень понравилась наша поездка: было очень интересно и весело, но самое главное, то что я провел(-а) время со своей семьей!