<span>***
Восень ціха прыварожвае
Залатою шчымлівай парой.
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае
Ашчаджае вястун-лістабой.
Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу,
Скіне з дрэваў убранне на дол.
А пакуль сэрца радасцю поўзніцца -
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.
Уладзімір Мароз
Восень
Восень абсыпала дрэвы
Жоўтым прыгожым лістком,
Восень сабрала пасевы
З поля пагодным дзяньком,
Збожжа ў гумно накладала,
Бульбу ссыпала ў мяхі,
Ў косы цыбулю сплятала,
Вешала іх ля страхі.
Лушчыла ў торбы сланечнік,
Мак, і хвасолю, і боб.
Восень у клопаце вечным,
Хай дапаможа ёй Бог!
Ірына Багдановіч
Колеры восені
Пафарбавала восень
Клёны
У колер жоўты
І чырвоны.
На спелых гронках
Арабіны -
Бялюткіх нітак
Павуціна.
А за сцяжынкай
Паглядзі ты -
Зялёнай руні
Аксаміты.
І немагчыма
Надзівіцца
На восень -
Цуда-чараўніцу...
Віктар Шымук
Асенні малюнак
Як охра, пажаўцела восень,
Зямля рыхтуецца к зіме.
Мільгне на небе раптам просінь,
А вецер золкі дзьме ды дзьме.
Туман малочны лістапада
Пакрыў палі, пакрыў лугі,
Чарнеюць ля дарог прысады
Ад халадоў і ад тугі.
Мікола Сабалеўскі
</span>
Было сапраўды цёмна, хоць за хмарамі гуляла поўня.
Нягледзячы на тое, што быў дождж, мы паехалі да бабулі.
Яны ішлі на працу, нягледзячы на тое, што быў дождж.
Нягледзячы на тое, што ніводная жывёла не пацярпела, паляванне адбылося.
Нягледзячы на тое, што была позняя ноч, людзі яшчэ не спалі.
У небе узышоу двурогi месяц.Ярка свецяць зоркi.Месяц асвяцiу вулiцу.Усе навокал спiць.Ен будзе свяцiць да ранiцы.Сонца яшчэ спiць.Яно прачнецца ранiцаю
Ваяваць не колькасцю, а ўменнем (А.В.Сувораў)