Простыя сказы: 1. Іваноўскі, стоячы побач, прыслухаўся. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны, ускладнены дзеепрыслоўным зваротам) [ -, дзеепр.зв., = ]. Іваноўскі - дзейнік (выражаны назоўнікам) стоячы побач - прыслоўе (выр. дзеепрыслоўным зваротам - дзеепрыслоўе + прыслоўе) прыслухаўся - выказнік (выр. дзеясловам) 2. Пакуль, аднак, было ціха і цёмна. (апавядальны, няклічны, просты, аднасастаўны, безасабовы, поўны, развіты, ускладнены пабочным словам) [ .., паб.сл., = i = ]. пакуль - акалічнасць (выр. прыслоўем) аднак - пабочнае слова, членам сказа не з'яўляецца было ціха, цёмна - выказнікі (было - дзеяслоў, ціха, цёмна - прэдыкатыўныя прыслоўі) і - злучнік, членам сказа не з'яўляецца
Складаназлучаныя сказы: 1. Праўда, яшчэ заставаўся адкрыты і небяспечны пагорак-лыжка ў другім баку, але ён быў усё ж далей. [ ], але [ ]. 2. Ногі яго на лыжах неяк слізка паехалі ўбок, і ён мякка споўз целам у затрэсеную сенам гурбіну. [ ], i [ ]. 3. Ніхто пра тое яшчэ не сказаў ніводнага слова, але відавочна ўсе яны пачалі адчуваць нешта падобнае ў адносінах да гэтага бедалагі. [ ], але [ ].
Складаназалежныя сказы: 1. Пасля кароценькай паўзы, якая засведчыла яго маўклівую нязгоду з лейтэнантам, старшына рэзка ступіў па ледзьве азначанай у снезе сцяжынцы да старанна прычыненых дзвярэй пуні. [... ,(якая...), ...]. 2. У дадатак да ўсяго яшчэ і лыжы, якія былі пакуль што грувасткім цяжарам, не больш. [ ], (якія ...).