1) "Пры апошніх словах зрэнкі Леановіча папаўзлі да пераносся. Твар стаў такі дурны, што<u> Гораў са сваім легкаважным і вясёлым характарам не вытрымаў, засмяяўся</u>."
2) "Гораў аслупянеў. Ён ніколі не ведаў, ніколі нават не мог падумаць, што на яго можа ўпасці такое падазрэнне. Ён стаяў, моўчкі хапаючы ротам паветра. <u>Бялявыя хвалістыя валасы прыліплі да спацелага лоба, глыбокія сінія вочы сталі жаласнымі.</u>
Быццам атрымаўшы ўдар пад грудзі, ён з хвіліну моўчкі хапаў ротам паветра, а потым кінуўся прэч з пакоя"
3) "Капітану не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілева. Таму «ў дапамогу яму» і «на адпачынак» паставілі, таксама капітана, <u>Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі</u>"
4)
-Я магу паехаць з ёю, - раптоўна для самога сябе сказаў Гораў.
- Вы адзін не здолееце, - са спакойнай усмешкай на прыгожых і жорсткіх вуснах сказаў Пора-Леановіч. - Не звяртайце ўвагі, пані. <u>Гэты парыў сведчыць аб добрым сэрцы, але ў капітана Горава параненая рука... у бітве з інсургентамі... Дарэчы, у гэтай бітве ён выявіў сябе героем.</u>
<u> То быў несумленны ўдар, але Гораў змоўчаў: ён не хацеў сказаць, што паранены пад Ракавам, а не тут, ён наогул не хацеў апраўдвацца</u><u>"</u><u>.</u>