Адна кніга тысячу людзей вучыць.
З кнігай павядзешся — розуму набярэшся.
Іншая кніга ўзбагачае, а іншая — са шляху спакушае.
Добрая кніга — лепшы сябар.
Кніга кнігай, а мазгамі рухай!
Кніга — маленькае акенца, праз яго ўвесь свет бачна.
Спакон веку кніга расціць чалавека.
Кніга — лепшы падарунак.
З кнігаю жыць — век не тужыць.
Дом без кнігі — дзень без сонца.

Наступіла доўгачаканая перамена : люты на календары змяніўся першым вясновым месяцам – сакавіком. А гэта значыць, што прыйшоў канец снежным і суровым бурам, хутка можна будзе забыцца пра маразах і парадавацца надыходзячай вясне.
Вуліца яшчэ поўная гурбаў, але гэта ненадоўга. Нясмелыя спачатку праменьчыкі сонца хутка ўвойдуць у поўную сілу і падпаляць снег. Па вуліцах, звонячы , пабягуць вясёлыя ручаі, прадвеснікі абуджэння прыроды.
Ачуецца ад сну лес, расправяць свае галіны дрэвы. Белае снежнае покрыва, якім зіма схавала прыроду, знікне пад гарачымі сонечнымі прамянямі. Даўжэй за ўсё снег захаваецца ў нізінах і ярах, аднак і туды рана ці позна дабярэцца сонейка. Зусім няшмат часу пройдзе – а ад зімы не застанецца і следу.
Само слово означает небольшой навес для дров
Антоним к слову цёплы
халодны марозны
Сачыненне
Алегарычны сэнс вобразаў Плачкі і сына Буры ў апавяданнях Яна Баршчэўскага
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.