Дзе хто ходзіць, дзе хто блудзіць, дзе хто ёсць і дзе хто будзе, ці то блізка, ці далёка - ведае пра ўсё сарока. Бо яе даўжэзны хвост чуе ўсё за многа вёрст.
Да зацвярдзелых зычных у беларускай мове адносяцца гукі [ж], [ш], [дж], [ч], [ц], [р]. Гук [ў] таксама не мае парнага мяккага зычнага, але да зацвярдзелых не адносіцца.
Расстояние, а ещё архаизм
Камедыя "Хто смяецца апошнім" была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усялякага дазнання, проста па даносу. Таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Туляга.
Туляга - адна з асноўных дзеючых асоб п'есы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпавядае яго прозвішчу. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падобнасць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Пачуўшы пра гэта, Зёлкін - яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы выдумшчык і пляткар - перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца цяпер гэтага.
У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы "дзянікінца" НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней адчуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага.
Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончынага гневу, выкліканага яго "шашнямі" з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар'ерысту. Ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інстытута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта дапамагае яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася толькі пераступіць апошнюю прыступку - выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай установы.
У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чарнавус, Вера і Левановіч. Яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання "навуковай працы" Туляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча настроены паведаміць усім супрацоўнікам праўду.
Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяўляе сабою гэты чалавек як вучоны. У дакладзе сустракаліся такія дэталі, што ўзнікала пытанне, хто на самой справе больш "карысны выкапень" - Гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра якую гаварылася ў дакладзе.
Заканчваецца камедыя трыўмфам Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва.
У кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар'ерыста і невука.
Сэнс назвы твора "Хто смяецца апошнім" у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. І, як сцвярджае народная мудрасць, той смяецца добра, хто смяецца апошнім.
У ім наша здароўе, сіла, у ім цудоўнае цяпло.
Колькі рук яго гадавала, ахоўвалі, берегло.
У ім - роднай зямлі сокі,
Сонца святло вяселы ў ім.. .
Уплетай за абедзве шчокі, вырастай волатам!
Круглобок і маслян ен,
У меру крут, посолен, -
Пахне сонечным цяплом,
Пахне гарачым полем. (хлеб)
"Адгадаць легка і хутка:
мяккі, пышны і духмяны,
Ен і чорны, ен і белы,
а бывае подгорелый". (Хлеб)
"Вырас у поле дом.
Поўны дом збожжам.
Сцены пазалочаныя. Аканіцы забітыя.
Ходзіць хата ходырам на слупе золатам" (Збожжа)
"Ты не клюй мяне, дружа, галасісты пеўнік.
У зямлю цеплую пайду, да сонца колосом узыду.
У ім тады такіх, як я, будзе цэлая сям'я". (Зерне)
"Усім патрэбны, а не кожны зробіць" (Хлеб)
Б'юць мяне кіямі, ціснуць мяне камянямі,
Трымаюць мяне ў вогненнай пячоры,
Рэжуць мяне нажамі.
За што мяне так губяць?
За тое, што любяць. (Хлеб)