Дрэва моцнае свае каранямі , рака — вытокамі , а чалавек — сваімі продкамі. На змену дубам-дзядулям уздымаюцца «ценькія дубочкі» , магутныя кроны якіх праз некаторы час зашумяць у дуброве жыцця, — такі галоўны закон вечнасці і неўміручасці кожнага народа.
Першая ўмова закону вечнасці — каб унукі ведалі : «хто такія іх продкі» , каб помнілі і бераглі як зрэнку вока , створаную імі і пакінутую ў спадчыну маёмасць . Можна ўзгадаць мудрасць тоесную мудрасці шляхціца Завальні з твора Яна Баршчэўскага «Мінулае вучыць нас , як жыць сёння». З люстра мінуўшчыны глянуць на нас вочы Святой нябесная заступніцы Ефрасіні Полацкай . Шасцёра сыноў знакамітага князя-вешчуна Усяслава Чарадзея ўзбагацілі радаводнае дрэва полацкай дынастыі Рагвалодавічаў шматлікімі атожылкамі. Сам Усяслаў Чарадзей княжыў 57 гадоў , і за гэты час Полацкае княства дасягнула найвялікшага росквіту . Нямала Чарадзеевых нашчадкаў увайшло ў гісторыі . Але найбольшую славу прынясуць Полацку пасля Усяслава не ваяры . Зрабіць гэта наканавана было яго ўнучцы — Еўфрасініі Полацкай. Яе жыццё, «як прамень сонечны», прасвятліла «зямлю Полацкую». «Была яна дапамогай пакрыўджаным , суцяшэннем засмучаным , распранутым — адзеннем , хворым — наведаннем ці , проста кажучы, — для ўсіх была ўсім». Заслуга яе перад нашай нацыяй не толькі ў манацтве і перапісванні кніг , не толькі ў садзеянні будаўніцтву Спасаўскага сабора, распісанага ўнікальнымі фрэскамі . З яе імем звязана і стварэнне ў 1161 годзе полацкім майстрам Лазарам Богшам паводле яе заказу нацыянальнай рэліквіі — крыжа . Гэта сімвал палітычнай самастойнасці і культурнага росквіту Полацкага княства — старажытнага правобраза Беларусі.
У галерэі партрэтаў нашых слынных продкаў , па якіх нас прымае свет — Францыск Скарына. » І Скарына наш друк распачаў за паўвека да Фёдарава», — з гонарам пісаў Пімен Панчанка ў вершы «Мы з тых беларусаў». У тым, што мы ёсць сёння як нацыя і грамадзяне , першая заслуга Францыска Скарыны. Ен не толькі наш першы Доктар навук — ён першы беларускі ўніверсітэт . У яго творчай спадчыне — пачаткі ўсіх нашых пачаткаў , бо ён і філосаф , і педагог , і гісторык, і эстэтык, і батанік, і медык…. Надзённа гучыць Скарынаў успамін усім нам , што светам валадарыць любоў , бо яна самая дасканалая з усіх даброт і каштоўнасцей, без якой марна ўсё ў свеце.
Імя Кастуся Каліноўскага — гэта сімвал нашай Радзімы, а вобраз яго шырока ўвасобіўся ў творах мастакоў . Каліноўскаму за месяц да гібелі споўнілася б 26 год . » За такі час большасць паспявае зрабіць мала . А гэты паспеў стварыць вольную беларускую прэсу, пасеяць насенне народнага гневу , узрасціць яго і зжаць пасеў».
Сапраўдны подзвіг — гэта жыццё беларускіх пісьменнікаў. Яны , нягледзячы на прыгнёт , пісалі па-беларуску. На жаль, расцаніць па сапраўднаму іх майстэрства ўдалося не адразу . Бо сапраўдны талент генія апяраджае свой час. Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Максім Багдановіч — яркі прыклад людзей, што стаялі сцяной за мову родную і ўзбагачалі няспынна скарбніцу беларускай культуры.
Усе гэтыя людзі павінны быць прыкладам для нас. Тыя, на каго варта раўняцца. Менавіта яны стварылі радасць і гонар за права беларусам звацца. Людзі , якія і па сённяшні дзень абуджаюць беларускія сэрцы сваёй жыватворнай сілай. Людзі, які праслаўляюць і дагэтуль наш край. Мы шчаслівыя ад таго, што наш народ мае такіх людзей з вялікай літары.
Гэта было даўно-даўно... Можа, мільён гадоў назад. Дакладна сказаць нельга, але прыблізна навука ведае, калі і як гэта было. Ёсць сведкі з таго часу: розныя знакі, рэчы, расліны, косці, каменні, нават самыя пласты зямлі, якія досыць праўдзіва могуць расказаць цікавыя гісторыі з таго часу. Трэба толькі навучыцца іх разумець...
3 такіх помнікаў і склалася гісторыя, аб якой тут гаворыцца.
У тыя часы наша Еўропа мела зусім не такі выгляд, як цяпер. Мора займала ўсю сучасную Паўднёвую Еўропу і даходзіла да Альпаў, а ў нас — да нізоўяў Дняпра і Волгі.
Каўказекія, Крымскія горы, Альпы, Апеніны тады толькі што пачыналі падымацца ад зямлі. Усюды дзейнічалі вулканы, нават у такіх месцах, дзе цяпер аб гэтым ніхто і не думае, напрыклад, у сучаснай Германіі, Англіі. Казбек, Эльбрус выкідалі агонь, попел, лаву.
Паступова, павольна, на працягу соцень тысяч гадоў Еўропа прымала той выгляд, які мае ў нашы дні.
I клімат быў іншы, значна цяплейшы, напрыклад, як цяпер у Паўночнай Афрыцы.
Адпаведна гэтаму і расліннасць была больш разна стайная і бага тая. Фігавыя і лаўравыя дрэвы раслі разам з хваёвымі. Разам з дубам, клёнам і вязам падымаліся пальмы, а нашы бярозы і вербы стаялі побач з міртамі, магноліямі і алеандрамі.
Уся гэтая расліннасць складала велізарныя лясы, якія займалі большую частку Еўропы. Насельнікамі гэтых лясоў былі ўсялякія звяры, з якіх адна частка дайшла да нашага часу бадай што такімі самымі, як былі, другая частка значна змянілася, а трэцяя зусім знікла, і іх цяпер называюць «дапатопнымі».
Былі і стэпавыя прасторы, дзе вольна бегалі стэпавыя звяры.
Нідзе толькі не відаць было слядоў чалавека. Ніводнага чалавечага жьглля не было ва ўсёй краіне. Аніводнага чалавечага слова не чулася на ўсёй прасторы. Аніводнага паляўнічага не сустракалі звяры на сваёй дарозе.
Гэта. было сапраўднае «царства звяроў». Яны былі гаспадарамі ўсяе зямлі...
Але вось на адной палянцы з'явіўся гурток нейкіх стварэнняў, якія ішлі на дзвюх нагах. Можа, гэта і ёсць людзі?
Не, здаецца, гэта малпы, бо ўсё цела іх пакрыта поўсцю. Галава доўгая, выцягнутая спераду назад, а зверху нібы прыплюснутая. Ілба бадай зусім няма, а які ёсць, дык не разбярэш, дзе ён пачынаецца. Падбародак ледзь вызначаецца, а вялізныя сківіцы высунуліся наперад, як і ў кожнага добрага звера.
Рост іх быў невялікі, плечы шырокія, а рукі занадта доўгія. Ногі ж, наадварот, вельмі кароткія.
Адным словам, зусім не такі выгляд, як у нас з вамі.
Але з другога боку, калі добра прыгледзецца, то і ад малпаў яны значна адрозніваліся. Перш за ўсё, яны ўвесь час хадзілі і стаялі толькі на дзвюх нагах і хадзілі цвёрда, амаль што прама, абапіраючыся на зямлю ўсёй падэшвай.