Каляндар, вось только можа гучыць инакш
Увосень- улетку
жаўтее- зялянее
сумна - весела
слабела - мацнела
нядужым - неслабым
надакучае - захапляе
пахмурны - сонечны
Горад Слонiм
Я жыву ў Слоніме і вельмі люблю гэты горад.
Слонім - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Ён быў заснаваны ў 1252 годзе.
Слонім - раённы цэнтр Гродзенскай вобласці. Насельніцтва Слоніма складае ўсяго каля 50 000 чалавек, а яго плошча - 46 квадратных кіламетраў.
Нягледзячы на невялікія памеры горада, тут ёсць чым палюбавацца. У сярэдзіне мінулага стагоддзя на ўскрайку Слоніма быў знойдзены слонімскі ідал, які цяпер захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі. Для аматараў архітэктуры ў горадзе ёсць праваслаўны сабор і каталіцкі храм. У дзесяці кіламетрах ад Слоніма знаходзіцца найвядомы Жыровіцкі праваслаўны манастыр.
Для тых, каму спадабаецца спорт, у горадзе пабудаваныя тры стадыёны. Тут таксама ёсць свой футбольны клуб, які называецца "Слонім". У Слонімскім раёне нарадзіўся вядомы беларускі спартсмен-лёгкаатлет Іван Ціхан.
Аматары прыроды могуць выехаць з горада і наведаць Слонімскі раён, сорак працэнтаў якога занятыя лясамі. Там можна збіраць грыбы і ягады. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Шчара і Іса, на скрыжаванні якіх і ўзнік горад Слонім. У гэтых рэках водзіцца шмат рыбы, якую можна лавіць.
У нашым цудоўным горадзе забавы знойдзiцца на любы густ. Калі вы яшчэ ніколі не былі ў Слоніме, то абавязкова прыязджайце ў госцi. Усiх запрашаю!
Пра абодзьвух хлопчыкаў можна сказаць, што
яны добрыя хлопцы і добрыя, надзейныя сябры. <span>Выпадак, апісаны ў аповядзе, не змяньшае
каштоўнасці іх сяброўства. Складана даць характарыстыку іх асоб, бо з тэксту
апавядання мы ведаем толькі, што Грыша лепш і лягчэй вучыцца. І ён ніколі не
адмаўляе Лёне ў дапамозе па вучобе. Паводле тэксту, Лёня і Грыша ўсё робяць
разам, і ва ўсім дапамагаюць адзін аднаму. Тое, што здарылася паміж імі пасля
кантрольнай па дарозе дадому - выпрабаванне сяброўства, і, на мой погляд, яны
яго прайшлі. Тое, што Грыша абурыўся на горшую адзнаку, не дзіўна, гэта бывае з
усімі. Больш мяне здзівіла тое, што ён пакінуў сябра аднаго на дарозе. Вядома,
калі б не завіруха, небяспека для жыцця, хлопцы не так востра зразумелі б, што
адбылося, бо гаворка не толькі аб сяброўстве: нікога нельга пакідаць у
небяспечнай сітуацыі. Але гэта - урок на ўсё жыццё, і лепш прайсці яго раней і
зрабіць высновы на будучыню. Бо Грыша ўсвядоміў свой учынак, вельмі перажываў і
карыў сябе за яго, не быў упэўнены, што прыяцель зразумее і даруе. </span>
1, 5 (дзейнік і выказнік выражаныя назоўнікамі ў назоўным склоне)