Вось некалькі розных прыказак, можа якія-небудзь і падыйдуць.
Дрэмлючы, нічога само не атрымаецца.
Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднае крыніцы.
Паважаючы чалавека, паважаеш і сабе.
Многа размаўляўшы, мала зробіш.
Папрацаваўшы сапраўды, адпачывай па праву.
Махлюючы, свет пройдзеш, але назад ці вернешся?
Напрацаваўшыся да поту, пад'ясі ў ахвоту.
Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы.
Пасаліўшы, можна і з'есці.
Воўк не выбіраючы авечак бярэ.
Маці! Якое цудоўнае слова! Слова
зразумелае, як я лічу, на ўсіх мовах свету.
Як яно многа значыць для кожнага з нас!
У ім пяшчотная ласка, бясконцая любоў,
надзея і боль за дзіця. Невыпадкова, што
малыя дзеці менавіта вымаўляюць гэтае
слова першым. Пазнаўшы яго сэнс, з
дзяцінства яны яго праносяць праз усё
жыццё, як вялікі скарб.
У кожнага з нас у любым узросце маці -
самы родны, блізкі, дарагі і любімы
чалавек, за якога можна аддаць усё, што ў
цябе ёсць.
Забываюць, здраджваюць сябры, а маці
ніколі не пакіне цябе, яна - твой лепшы
сябр, з ёй ты можаш пагаварыць на любую
тэму. Маці заўсёды дапаможа ў кожнай
сітуацыі. Яна прымае цябе такім, які ты
ёсць, нягледзячы ні на што.
А як добра ты сябе адчуваеш, калі ёсць на
свеце чалавек, які заўсёды верыць,
абараняе, любіць цябе!
А каго мы больш за ўсё крыўдзім, ад чыіх
няўдач і памылак сівеюць нашы матулі?
Са злязамі крыўды на вачах яна маўчыць,
а ў душы даруе ўсё. І ўсё ж такі, як сказаў
адзін мудрэц:”Мы заўсёды будзем дзецьмі,
пакуль жывыя нашы матулі”.
Калі табе бывае блага і балюча, то да каго
ты ідзеш? Да самага блізкага чалавека – да
маці. Так было ў маленстве, так ёсць
цяпер, так будзе заўсёды.
Калі ж прыціснуць боль і гора грудзі
І здасца, што і дня не пражывеш,
Знаёмых і любімых ты забудзеш,
І, як маленькі, маму пазавеш.
Усім, што ты ўмееш рабіць у жыцці, ты
павінен сваёй матулі. Яна ахвяравала сябе
дзеля цябе. Гэта яна адкрыла перад намі
прыгажосць жыцця.
У мастацтве і сусветнай літаратуры ёсць
вобраз, якога ў сваёй творчасці не мінуў ні
адзін знакаміты пісьменнік ці паэт. Ён
называецца вельмі дарагім для нас
словам - маці.
Вельмі мудра сказана, што пра маці
можна гаварыць бясконца. Але трэба
гаварыць больш слоў падзякі менавіта ёй.
За падараванае жыццё, за дні, поўныя
турбот, за чулую душу і добрае сэрца.
Трэба берагчы, любіць і шанаваць сваіх
матуль, каб кожны дзень сустракалі яны
нас з ласнавай усмешкай на твары, бо
пакуль жыве маці, мы адчуваем сябе
маладымі.
Узоры пейзажная лірыкі Купалы- гэта усім вядомыя вершы \"Дзве таполі\", \"Адцвітанне\", \"Жніво\" і іншыя. Для мяне ж выдатнейшы ўзор пейзажнай лірыкі Купалы- верш \"Явар і каліна\".
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
Ў сумная даліне над ярам.
Тым, хто цікавіцца творчасцю беларускага песняра, хто хацеў бы спасцігнуць усю глыбіню яго паэзіі, я бы параіла не пакінуць без увагі, абавязкова прачытаць гэты незвычайна чуллівы, поўны пяшчоты і глыбокага сэнсу верш.
Пра гэты верш хочацца сказаць \"меладычны\", і нядзіўна, што ён пакладзены на музыку. Музыку на словы Купалы напісаў беларускі кампазітар Ю.Семеняка, выконваюсь песню вядомыя беларускія \"Песняры\" , а так сама наш суайчыннік з Амерыкі Багдан Андрусішын. Не толькі \"Явар і каліна\" пакладзены на музыку, але і іншыя вершы Купалы : \"Я ад вас далёка\", \"Зваяваным\", \"Спадчына\".
\"Явар і каліна\"- гэта, сапраўды, больш чым верш пра прыроду. У ім зліліся радасць вясновага абуджэння прыроды, пяшчота і каханне, легенды і паданні беларускай зямлі пра русалак і даўнейшыя павер\'і беларусаў пра тое, што прырода - гэта жываю істота.
Слухаюць смехаў русалчыных,
Лопату крылляў начніцы,
Ветру павеваў ап\'янчаных,
Плюскату шклістай крыніцы.
Беларускі пісьменнік Іван Навуменка сказаў пра верш \"Явар і каліна\", што \"гэта выказаная замілаванымі, надзвычай экспрэсіўнымі паэтычнымі радкамі хвала Жыццю, Каханню... у вобразах дрэў...што шэпчуцца аб чымсьці неразгаданным, таямнічым пад вечным небам\".
Н. трыццаць сёмы
Р. трыццаць сёмага
Д. ьрыццаць сёмаму
В. трыццаць сёмага
Т. трыццаць сёмым
М. трыццаць сёмых