Каго я лiчу сапраўдным сябрам У кожнага чалавека павiнен быць сябар. I не проста сябар, а сапраўдны сябар. Вы запытаецеся, чым адрознiваецца проста сябар ад сапраўднага? Наконт гэтага ў мяне ёсць уласныя думкi.
На мой погляд, сапраўдным сябрам лiчыцца той, хто цябе разумев, хто заўжды гатовы дапамагчы ў бядзе, хто шчыра радуецца тваiм поспехам i, нарэшце, той, хто гатовы не толькi сказаць табе нешта прыемнае, але, калi трэба, то i справядлiва пакрытыкаваць, параiць, як выправiцца.
Даволi часта я чую прыкладна такiя словы: «Якiм цяжкiм стала жыццё. Якiмi злымi зрабiлiся людзi. Не людзi, а ваўкi. Сябар сябра гатовы прадаць за кавалак каўбасы. Ды й увогуле, — пра сяброў усе забываюць». З пачутага я раблю выснову: зразумела, час, у якi мы жывём, — складаны. А сяброўства, якое прадаецца за кавалак каўбасы, нельга называць сяброўствам. А аб тым, што ўсе забываюць пра сяброў, я мяркую так: не важна бачыцца кожны дзень, часта хадзiць адзiн да аднаго ў госцi, галоўнае — прыйшоўшы да сябра са сваёю радасцю цi бядою, пабачыць у яго вачах шчырую падтрымку, радасць за твае поспехi цi спачуванне тваёй бядзе. Сапраўдны сябар зробiць усё магчымае, каб дапамагчытабе, хоць словам, хоць справай.
Я шчаслiвая. У мяне ёсць сапраўдная сяброўка. Яе завуць Лера. З Лерай я магу падзялiцца i болем, i радасцю, i трывогай, i няўдачай. Упэўнена — яйа са мною таксама. Не адзiн раз Лера дапамагала мне знайсцi выйсце з цяжкага становiiнча, заўсёды раiць, як зрабiць лепш. Не так даўно я хварэла. Да мяне зайшлi мае аднакласнiцы. Сярод iх была i Лера. Дзяўчаты збiралiся пайсцi ў кiно. Расказвалi, колькi цiкавага чулi пра новы фiльм. Мне было сумна: таксама хацелася на вулiцу. Развiтаўшыся, усе пайшлi. Лера засталася. На мае запытанне яна сцiпла адказала: «Нешта не хочацца». А я ж добра ведаю, што пабачыць гэтую стужку Лера марыла ўжо даўно.
Вы скажаце — такая дробязь не доказ сапраўднага сяброўства. А я упэўнена — яно праяўляецца менавiта ў дробязях. Мне хочацца бясконца гаварыць сваей сяброўцы: «Лера, ты самая добрая, самая чулая, самая свравядлiвая.
<em>іс</em> - корань
<em>ці</em> - суфікс
<em>іс</em> - аснова слова
Бабры
Калісьці бабры сяліліся па ўсёй Беларусі. Пра гэта сведчыць шмат якія геаграфічныя назвы. Горад Бабруйск, рака Бабёр, сяло Бобрыкі, вёскі Бабровічы, Бабры.Бабры будуюць хаткі на вадзе. Звонку іх жыллё нагадвае кучу галля.
Знізу і знутры хатка моцна сцэментавана глеем. Бывае воўк спрабуе
разбурыць кіпцюрамі хатку, але гэта яму не пад сілу. Калі ж хто і разбурыць хатку, бабёр заўсёды паспее ўцячы праз падводны ход. І ўсё ж бабрам пагражае выміранне. Занадта вялікі попыт на іх футра.Для аховы гэтых звяроў у Беларусі створаны запаведнікі. Паляванне на іх забаронена. Бабры зноў хутка рассяляюцца на нашых рэках.<span><span><span /></span></span>
Тэма Беларусі з'яўляецца асноўнай у творчасці Я. Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя. Бацькоўская зямля, родны край, яго веліч і краса, жальба і смутак, яго мінулае, сучаснае і будучае заўсёды хвалявалі паэта.
Я хачу расказаць вам пра маю суседку і адначасова маю лепшую сяброўку. Яе клічуць Маша. Я лічу, гэты чалавек варты таго, каб пра яе расказаць.
Вонкава яна выглядае, як сярэднестатыстычная дзяўчынка. Яна сярэдняга росту, не вельмі і худая, але і не тоўстая. Ад іншых яе адрознівае прыгожая выправа. Маша каторы год займаецца танцамі, таму мае звычку трымаць спіну роўна.
Твар у Машы авальны, прычоска падабрана так, што ідэальна абрамляе яго. Валасы - асаблівы Машын гонар. Яны чорныя, як воранава крыло, і настолькі густыя, што ні адна заколка не вытрымлівае. Вочы ў Машы цёмныя, як і валасы. Яны карыя, але пры дрэнным асвятленні здаюцца амаль чорнымі. Нос у Машы роўны з ледзь прыпаднятым кончыкам. Машын рот мае прыгожую форму. Вусны яркія, ружовыя, памадай ёй карыстацца не трэба.
Рухі ў Машы плыўныя, рытмічныя, як у любога танцора. Ходзіць яна, як каралева: спіна прамая, падбародак узняты, плечы разведзеныя. Маша любіць пагаварыць і пры гэтым шмат махае рукамi. Яна даволі эмацыйны чалавек.
Маша любіць спрабаваць новае і ахвотна ўдзельнічае ў розных мерапрыемствах. Часцяком менавіта яна і з'яўляецца арганізатарам такіх мерапрыемстваў.
<span>Маша вельмі абаяльная. Яна падабаецца людзям. І мне яна падабаецца. Спадзяюся, мы з ёй застанемся лепшымі сябрамі на ўсё жыццё.</span>