<span>Ваверка - клапатливая гаспадыня. На зиму яна нарыхтоувае сабе запасы з арэхав, жалудов. Ваверка збирае и грибы. Восенню у лесе можно зауважыць незвычайную з'яву. На сучку дрэва прычэплена апенька ци иншы грыбок. Гэта работа ваверки. Грыбы сохнуць на паветры. Зимой яны спатрэбяцца гаспадыни.</span>
Зборныя абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў (адушаўлёных і неадушаўлёных), што ўяўляюць сабой адно цэлае (моладзь, машкара, каменне і да т.п.). яшчэ, напрыклад: люд, посуд, садавіна. Гэта тое, што сабіраецца ў адно.
А канкрэтныя-гэта тыя, якія абазначаюць нешта канкрэтнае, напрыклад: стол,вучань,алень,аловак,сшытак і т.д.
<span>Хлопчык ведаў, што зайца так, як птушаня ў гняздзе, не накрыеш. Тут ужо трэба маладзецтва, небывалае здарэнне, - каб ён, такі імклівы, няўлоўны, ды апынуўся ў тваіх руках. Але аднойчы такі цуд адбыўся. А што не з зайцам, а з маленькім зайчыкам, дык цуд ад гэтага быў ані крышку не меншы. Іх тады, цэлы вывадак зайчанят, не проста знайшлі ў канюшыне, а выкасілі. Як жа добра, што не падрэзалі касою! Вялікія, хто касіў, кінулі косы і пачалі лавіць зайчанят, што сыпанулі ва ўсе бакі. І смешна так, як завадныя, і не вельмі хутка. Цяжка сказаць, як гэта ён сам, той хлопчык, не дагнаў ніводнага. Можа, таму, што хацеў палавіць усіх адразу. А аднаго яму далі. Рука дарослага трымала зайчаня за вушкі, толькі пальцамі. А шарачок па-немаўлячы пацешна дрыгаў заднімі лапкамі, нібы ад радасці, нібы з усмешкай. Хлопчыку сказалі, што зайца няможна браць за спіну, а толькі за вушы, і малы чалавек, з вялікай асцярожнасцю і трывогай, узяў малога зайца так, як трэба браць, адчуў у пальцах і цёплыя лапінкі вушэй, і дрыганне ножак, а потым, ужо без парады дарослых, палажыў яго ў шапку і, нібы ў гняздзе, панёс трушком ды подбегам дахаты</span>
Каб з ручья напицца трэба нахилицца.