У аповесці "Сотнікаў", як і ў большасці твораў В. Быкава, узнімаецца праблема асабістай адказнасці чалавека за лёс іншых людзей, высвятляюцца прычыны маральнага падзення, здрадніцтва адных і духоўнай велічы, высакароднасці другіх. Аўтар даследуе пытанне, на што здольны чалавек ва ўмовах, "калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма". Цэнтральнымі героямі аповесці з'яўляюцца партызаны Сотнікаў і Рыбак. У барацьбе з ворагам яны не навічкі. Сын героя грамадзянскай вайны, камандзір батарэі Сотнікаў ваяваў на фронце, трапіў у палон, цудам вырваўся з яго і прадоўжыў барацьбу ў партызанскім атрадзе. За плячыма старшыны стралковай роты Рыбака франтавыя баі, акружэнне, удзел у партызанскім руху. Лёс асабліва зблізіў герояў твора пры выкананні задання па здабычы для партызан харчоў. Ідучы на выкананне задання, яны па-рознаму рэагуюць на будучую небяспеку, і здаецца, што дужы, энергічны і кемлівы Рыбак больш здольны на подзвіг, чым фізічна слабы і хворы Сотнікаў. Але калі Рыбак, які ўсё жыццё "ўхітраўся знайсці які-небудзь выхад", унутрана гатоў да здрады, то Сотнікаў да апошняга ўздыху застаецца верным абавязку чалавека і грамадзяніна. Героям твора не ўдалося выканаць апошняе партызанскае даручэнне: яны трапілі пад абстрэл паліцаяў і, хаваючыся ад іх на гарышчы ў хаце Дзёмчыхі, былі ўзяты ў палон. Перад смяртэльнай пагрозай Сотнікаў і Рыбак паводзяць сябе адпаведна сваім характарам і ідэйным перакананням. Сотнікаў з гонарам праходзіць праз цяжкія выпрабаванні і ў самай бесчалавечнай сітуацыі застаецца чалавекам, адданым Радзіме, верным сваім высакародным ідэалам. Ён, безумоўна, жадаў бы загінуць у баі і амаль "ужо зайздросціў тысячам тых шчасліўцаў, што знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў". Але гэта стала немагчымым. І таму ў ноч перад пакараннем Сотнікаў думае не пра сябе, а кіруецца высокімі маральнымі прынцыпамі, думае пра тое, як выратаваць Дзёмчыху і старасту Пётру. Запатрабаваўшы следчага, ён заявіў: "Я - партызан, астатнія тут ні пры чым". На жаль, гэта прызнанне не падзейнічала на катаў: раніцай з пяці падрыхтаваных для павешання петляў засталася свабоднай толькі адна, прызначаная для Рыбака. Паводзіны Рыбака ў крытычнай для яго жыцця сітуацыі іншыя. Не будучы нягоднікам, перакананым здраднікам і ворагам, ён любымі магчымымі сродкамі (нават смерцю таварыша) хоча захаваць жыццё. Рыбаку здаецца, што, застаўшыся жывым, ён зможа ашукаць ворагаў, уцячы да партызанаў і прадоўжыць там далейшую барацьбу з акупантамі. Аднак сітуацыя, у якой апынуўся герой твора, вымушае яго крок за крокам дагаджаць і ўступаць каварнаму і бязлітаснаму ворагу, хітраваць і выкручвацца перад ім, думаць толькі аб сабе, ігнараваць інтарэсы іншых і, нарэшце, скаціцца ў духоўную бездань. Зразумеўшы жахлівасць свайго здрадніцкага становішча, Рыбак спрабуе павесіцца (у прыбіральні), але гэтаму перашкодзілі абставіны. І тады герой твора спрабуе апраўдаць свае дзеянні, вінаваціць за гэта не столькі сябе, колькі жорсткія ваенныя ўмовы, ненавісны вайсковы лёс і нават Сотнікава, хвароба і раненне якога нібыта паслужылі асноўнай прычынай іх палону. Аповесць "Сотнікаў" вызначаецца глыбокім філасофскім роздумам аб жыцці і смерці, аб чалавечым абавязку і гуманізме, якія несумяшчальныя з любымі праявамі эгаізму. Паглыблены псіхалагічны аналіз кожнага дзеяння і руху герояў, кожнай іх думкі і слова - адна з вызначальных рыс твора. Вялікая духоўная моц Сотнікава заключаецца ў тым, што ён, пастаўлены перад выбарам жыцця і смерці, здолеў прыняць смерць і тым самым паказаў веліч чалавечага духу, нязломнасць характару, непахісную веру ў будучыню людзей.<span> </span>
<span><span>Внезапно оказавшись в автономии, человек испытывает шок, так как он оказывается отрезанным от привычных вещей цивилизованного мира: воды, пищи, крыши над головой и многих других. Степень этого шока напрямую зависит от окружающих обстоятельств, а также от подготовки этого человека.
1. Мальчик двенадцати лет, отдыхая в деревне у бабушки, пошел в лес за ягодами и заблудился. Погода пасмурная, солнца не видно. Впереди виднеется старая тропа. 2. Группа туристов из пяти человек летом попала в экстремальную ситуацию. У одного из туристов подвернулась нога, у другого поднялась температура. Оба пострадавших самостоятельно двигаться не могут. Помощь может прибыть не ранее, чем через два-три дня. До ближайшего населенного пункта около двухсот километров. Палатки нет. 3. Летом во время полета над тайгой отказал двигатель вертолета. Экипажу удалось посадить машину на поляне. Неисправность на месте устранить невозможно. Продукты питания и посуда отсутствуют. Поиски экипажа могут продлиться несколько дней. 4. Группа ребят во время похода устроили игру в прятки. В результате двое ребят заблудились. 5. Во время похода один из туристов отстал от группы. Его отсутствие заметили через 1,5 часа.
Bis zum neuen Jahr! Tage an den Fingern können gezählt werden! Die Vorbereitung auf das neue Jahr ist in vollem Gange: Alles tut etwas. Geschenke kaufen! Sie schreiben Briefe an den Weihnachtsmann. Moms kochte Nahrung und Großmütter helfen Mammen, Nahrung vorzubereiten. Und Väter mit Kindern brachten zu dieser Zeit einen Weihnachtsbaum aus dem Wald und schmückten ihn mit verschiedenen Spielsachen und Girlanden.
Великий немецкий поэт и мыслитель Гёте задал однажды себе такой вопрос: «Что труднее всего увидеть?» Оказывается, что труднее всего увидеть не прошлое, покрытое многовековой пылью, и не будущее, которое окутано туманом неизвестности. Нет, не это. На свой вопрос мудрый Гёте ответил: «То, что лежит перед самыми твоими глазами». Каждый день мой путь лежит по улице Совнаркомовской, коротенькой улице в центре Харькова. Долгие годы она была для меня просто дорогой. Не глядя по сторонам, бежала я по этой улице в школу и из школы.