Сёння свята, таму ўсе мужчыны прыйшлі на працу ў белых кашулях.
Майго сябра клічуць Яўгенам .Мы сябруем з ім з самага дзяцінства,да сённяшняга дня. Ён вясёлы, прыязны, працавіты хлопец.Знешнасць у Яўгена не вельмі прыкметная.У яго русыя валасы і карыя вочы.Характар у Яўгена спакойны. Яўген мой самы лепшы сябар, таму што ён ніколі не здрадзіць і не кіне мяне ў бядзе.Дзякуй табе,Яуген! Спадзяюся,што наша сяброўства будзе доўгим і моцным.
Самае цудоўнае слова на зямлi — мама. Гэта першае слова, якое вымаўляе чалавек, i гучыць яно на кожнай мове аднолькава прыгожа i пяшчотна.
У маёй мамы вялiкiя, добрыя, блакiтна-шэрыя вочы, у якiх паблiскваюць маленькiя сонечныя агеньчыкi-iскрынкi; тонкiя, чорныя бровы; пяшчотны, ласкавы пагляд; тонкi, гнуткi стан; зграбная постаць.
У мамы самыя добрыя i ласкавыя рукi. Яны ўсё ўмеюць.
Калi дома свята, мама апранае сваю аксамiтную чорную сукенку з маленькiмi блакiтна-белымi пацеркамi. Апранаецца яна звычайна сцiпла, проста, але з густам.
Я вельмi люблю сваю маму. I колькi б мне не было гадоў, я заўсёды буду яе любiць, i нiколi не забуду яе ласку, дабрыню i чуласць.
Верш-прысвячэнне роднай вёсцы, напісаны выхадцам з Калоднага Сяргеем Карыцькам.
Ёсць у Палессі…
Ёсць у Палессі вёска незвычайная,
Што лашчыць беларускай мовай слых,
Навокал дыялекты разнастайныя –
І гэта пацяшала нас, малых.
Мінулае тут з марамі сустрэлася,
Яго я адкрываю кожны год…
Прапрадзед быў паплечнікам Міцкевіча,
Са Шчорсаў пачынаўся радавод.
І беларускасць тут здаўна нязводная,
Дайшла да нашай вёскі праз вякі…
Люблю, як маці, роднае Калоднае,
Заўсёды сэрцам з вамі, землякі!