Жыццёвая мудрасць і душэўная прыгажосць дзядзькі Антося (па паэме Якуба Коласа "Новая зямля")<span> Паэма «Новая зямля» была распачата Якубам Коласам у Мінскім астрозе. Там былі напісаны асноўныя раздзелы паэмы, сярод якіх і раздзел «Дзядзька-кухар». Тут аўтар расказвае пра сяброўства лесніковых дзяцей з дзядзькам Антосем, які аднойчы вырашыў здзівіць пляменнікаў новымі прысмакамі — клёцкамі з бярозавым сокам. Аднак нічога добрага ў дзядзькі-кухара не атрымалася. Кожны радок раздзела насычаны гумарам, дасціпным жартам, лагодным смехам. Таму і чытаецца ён лёгка, як бы на адным дыханні. Прыцягальным і захапляльным вобразам у раздзеле з’яўляецца вобраз дзядзькі Антося. Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту людзей з народа. Вызначальныя рысы яго характару — бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. Яны раскрываюцца ваучынках, паводзінах героя, а таксама ў партрэтнай характарыстыцы:
Ён невысок, не надта ёмак, Ды карчавіты і няўломак, А волас мае цёмна-русы, І зухаўскія яго вусы... А вочы шэры, невялічкі, Глядзяць прыветна, як сунічкі... То смех, пго хіпграсць з іх бліскае, То дабратпа, але якая!
Дзядзька зачароўвае нас непасрэднасцю сваёй натуры, адкрытасцю душы, шчырасцвэ. Ён — прыроджаны штукар, весяльчак, забаўнік, чалавек, востры на слова, які любіць пажартаваць. Мова яго каларытная, яркая, багатая на прыказкі і прымаўкі. Уласнае кухарскае «вынаходніцтва» самакрытычна ацэньваецца такімі словамі: «Паскудства, брат, і не пытайся!» У гумары Антося, у яго жартах, у шматлікіх афарызмах выяўляецца мудрасць і дасціпнасць народа, яго розум і духоўная прыгажосць. А як цудоўна ўмее дзядзька расказваць казкі, апісваць розныя здарэнні. Дзеці яго слухаюць з захапленнем. Антось любіць дзяцей, добра ведае іх псіхалогію, інтарэсы, патрэбы, гаворыць з імі, як з дарослымі, раіцца, спрачаецца. Ён іх дарадчык, настаўнік і суддзя:
І дзядзька майстар быў на штукі, І быў механік на ўсе рукі: І дудку скруціць вам, і стрэлку, І нарысуе нават елку... Дык і не дзіва, што любілі, Што на руках яго насілі.
Мне вельмі спадабаўся гэты раздзел паэмы,чытаць які было цікава і смешна. </span>
Музай для Максіма Багдановіча стала Ганна Какуева, сястра ягонага аднакласніка, таленавітая піяністка. “Зорка Венера… ” не мае свайго адрасанта, аднак такі бліскучы раманс мог напісаць чалавек, сэрца якога “напаткала” палкае і моцнае юначае пачуццё. Творчасць Максіма Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У зборніку "Вянок" выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне — пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс "Зорка Венера". Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў:
Глянь іншы раз на яе, — у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае.. . Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе.. .
<span>Сімвалам кахання ў рамансе выступае Венера. Краса вячэрняга неба, яна настолькі моцна ўплывае на ўнутраны стан чалавека, што можа нават з'яднаць позіркі і пачуцці закаханых людзей, якія знаходзяцца ў расстанні</span>
Снежная Королева отрицательный персонаж из сказки Андресена. Очень красивая,властная и величественная,но холодная и отчуждённая. Красота Королевы ледяная,как и её огромное мёртвое царство снегов и холода.Безмолвие царило в чертогах Королевы,не знающей чувства дружбы и любви,чуждой любому теплу,в том числе и душевному. Королева не злая,не тщеславная,она могущественная,но безразличная ко всему вокруг.В её царстве нет времени,там царит вечность и покой. Кай бросил вызов Королеве,пообещав в шутке посадить её на печь. Королева забрала его с собой,показать своё могущество и великолепие своего царства.Но маленькая девочка с горячим сердцем, смогла разрушить могущественные чары и слезами растопить ледяное сердце Кая. Снежная Королева обречена на одиночество,кому безразличны чувства и чужда любовь к ближним не могут быть счастливыми,вечная пустота и безжизненность-это удел Королевы.