Мама прыгатавала вячэру, а тата памыў посуд.У мяне зламаўся стары тэлефон, і я купіў сабе новы мабільны.Наступіла ноч, і на небе ўзышоў месяц.Прыйшла зіма, але снег не ідзе.Я чытаю, а брат мне. перашкаджае.
Р.тысячы васьмісот дваццаці двух
Д. тысячы васімот дваццаці двум
В. тысячу васьмісот дваццаць два
Т.тысяччу васьмюстамі дваццацць двума
М. аб тысячы васемсот дваццаці двух
Зычныя гукі дз, ц у беларускай мове з'яўляюцца парнымі па мяккасці з гукамі. д., г. Аднак іх вымаўленне адрозніваецца. Беларускім дз, ц адпавядаюць рускія т, д, але ў беларускай мове ў запазычаных словах часцей, чым у рускай, вымаўляюцца д, т замест дз, ц: белор. дэспат, тэма, тэарэма пры рус. дэспат, тэма, тэарэма<span>.</span>
Пераказ: Сустрэча ў аўтобусе - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.
Мы, людзі, часцей за ўсё бачым спачатку толькі сябе і толь-кі сваё. Вядома, баліць болын за ўсё свая бяда. Калі нам весела, радасна, хораша, тады здаецца, што і ўсім гэтак жа весела і хо-раша. Тады мы забываем, што ў гэты час камусьці можа быць дужа кепска. А ўжо калі прыцісне бяда нас саміх, калі зваліц-ца на нас несуцешнае гора, мы ходзім тады ўчарнелыя і не мо-жам нават уявіць, што ёсць на зямлі зараз людзі, якім хораша і весела, і кожную ўсмешку ці, горш таго, бесклапотны, здаро-вы рогат зацята ўспрымаем як асабістую крыўду: маўляў, хіба ў гэты цяжкі час нехта можа яшчэ смяяцца?
Алег успомніў, як аднойчы — летась ці пазалетась? — ён з сябрамі вяртаўся з лесу. Быў май, была цёплая сонечная вяс-на, і яны рашылі ў суботу выехаць на прыроду. На паляне рас-клалі агонь, смажылі шашлыкі, сала на ражончыках, смяялі-ся, спявалі, дзяцініліся, босыя бегалі навыперадкі.
У лесе было хораша. Чыстае паветра, ад якога аж кружыла-ся галава, пах маладой травы, якая зазеляніла ўсю паляну, дзе яны атабарыліся 1, ледзь улоўны водар новых, зялёных галінак, угрэтая сонцам зямля, яе дух, які біў у нос сваёй першароднас-цю, вясёлыя сябры, адчуванне бязмежнай волі і бесклапот-насці — усё гэта зрабіла іх самымі шчаслівымі людзьмі на зямлі. Гэты ж настрой унеслі яны з сабою і ў апошні, ужо амаль парожні — у ім сядзела толькі адна дзяўчына, — аўтобус, якім увечары вярталіся дадому. Яны, як і ў лесе, спявалі, галёкалі, да ікаўкі смяяліся з трапных жартаў. I толькі дзяўчына моўчкі глядзела ў акно — нібы не заўважала іх. Яны падсмейваліся з яе, настырныя жартаўнікі назначалі ёй нават спатканне, га-варылі ўсялякае глупства, а дзяўчына быццам і не чула іх: глядзела ў акно і маўчала. Калі ж хлопцы яшчэ болып пачалі назаляць ёй сваімі заляцаннямі, яна расплакалася і праз слёзы расказала Алегу, які сядзеў побач з ёю, — але так, каб чулі і іншыя, — што яна едзе з Бараўлян, з анкалагічнага дыспан-сера, куды ёй трэба класціся на аперацыю.
Гэта ўразіла Алега, ён нібы адчуў халодны дотык нечага страшнага, няўмольнага, як лёс, і яму стала брыдка за іхняе куражанне, за легкадумныя словы і заляцанні. Прыціхлі і хлоп-цы: яны зразумелі, што дзяўчына была ўжо ў нейкім іншым вымярэнні, што яна глядзела на іхняе балаўство менавіта з та-го пункту гледжання, які з'яўляецца толькі ў час зразуметай небяспекі.
Зараз яны няўмела спрабавалі суцяшаць дзяўчыну — ды кіньце вы, усё абыдзецца, усё будзе добра, — але адчувалі, што іхнія словы перасядаюць у роце, нібы ў бязважкасці, павіса-юць у паветры і не даходзяць не толькі да хворай, але і да іх
саміх.
I вось тады Алег адчуў — нібыта сам увачавідкі ўсё гэта ўбачыў, — што шчасце і гора, радасць і бяда заўсёды ўжыва-юцца побач. Яму нават падумалася, што яны, нібы дружныя, хоць і нялюбыя адна адной сёстры, ходзяць па жыцці разам, пабраўшыся за рукі, і ўсё залежыць ад таго, хто з іх першай зверне на чалавека ўвагу.
Успомніўшы той вясновы выпадак, ён падумаў, што зараз стаў больш відушчы.