Сяброўства – вялікая каштоўнасць. Без сяброў, у адзіноце,
чалавеку не пражыць. Часам, здараецца цяжкая хвіліна, калі сум агортвае душу. У
такі момант кожнаму чалавеку патрэбны сапраўдны сябар. Ён здолее пагаварыць,
абняць і суцешыць.
Сапраўднае сяброўства ўзнікае паміж людзьмі,
якія з павагай ставяцца адно да аднаго, слухаюць і разумеюць. Сябры гатовыя
сказаць адзін аднаму праўду, хоць часам яна бывае і непрыемнай. Затое, калі
гэта гаворыць сябар, то на яго не крыўдзішся, а наадварот, верыш яму і
стараешся выправіцца. Сябры дзеляцца паміж сабой думкамі, і радасцямі і
трывогамі. Паміж імі існуе давер і ўпэўненасць, што сябар цябе ніколі не кіне,
не здрадзіць, а таксама захавае любую тайну, калі яму яе даверыць.
Мне здаецца, што ў чалавека не можа быць шмат
сапраўдных сяброў. Добрыя адносіны можна падтрымліваць з рознымі людзьмі, але
паміж іх звычайна вылучаецца нехта, найбліжэйшы да цябе па поглядах. Гэта
адбываецца натуральна, сябрамі становяцца ненаўмысна. Сяброўства вырастае праз
час, што вы праводзіце разам, праз размовы, а таксама розныя сітуацыі, якія вы
перажываеце разам.
<span>
</span>
<span>Сяброўства трэба берагчы. Бо страціць сябра –
вялікае гора. Не трэба крыўдзіць сяброў, заўсёды ўважліва адносіцца да іхніх
патрэбаў, клопатаў. Бо як ты будзеш ставіцца да іншых, так і іншыя будуць
ставіцца да цябе.</span>