У драме Янкі
Купалы “Раскіданае гняздо” паказваецца абуджэнне нацыянальнай свядомасці
беларускага сялянства. Разрабаваныя панамі, яны намагаюцца абараніць сваю
маёмасць і захаваць волю і чалавечую годнасць. Вялікі сход у драме паказваецца
як магчымасць для простых людзей аб’яднацца і выступіць супраць
несправядлівасці. Для Сымона Зябліка, аднаго з цэнтральных вобразаў у драме,
вялікі сход – гэта новы шанец у барацьбе. Ён стаміўся хадзіць па судах, ён
прагне дзеяння. На магіле бацькі ён дае клятву абараніць разбуранае гняздо. І
ён ідзе за Незнаёмым, які заклікае на сход, дзе будзе вырашацца пытанне аб тым,
як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра і далей змагацца за сваё
вызваленне.
Цікавы ў драме
вобраз Незнаёмага, які агітуе сялянаў збірацца на Вялікі Сход. Ён філасофскі і
рамантычны. Пісьменнік нават не надае імя герою, паказваючы, што гэты дух можа
жыць у кожным з беларусаў. Аптымізм і надзея на лепшую будучыню ўвасабляюцца ў
гэтым вобразе. Акрамя таго, Незнаёмы паказвае нам, што ў самай цяжкай сітуацыі
чалавек не павінен пакладаць рукі, а дзейнічаць.
Разам з Сымонам
на Вялікі сход збіраецца і Зоська – рамантычная дзяўчына, якая таксама марыць
пра шчасце. У яе зусім іншае ўяўленне пра жыццё, яна не прагне крыві і помсты,
як Сымон. Зоська верыць у людзей, верыць у Бога. Але ж і для яе Вялікі сход
выпадае адзіным выбарам, куды накіравацца з раскіданага гнязда.
<span>
</span>
<span>Такім чынам,
Вялікі сход у драме паказваецца сімвалічным месцам, куды кіруюцца беларусы,
пазбаўленыя іншай надзеі на вызваленне. З раскіданых гнёздаў, розныя ў сваіх
марах і светапоглядах, яны не бачаць іншага шляху, як ісці на заклік. І гэты заклік,
магчыма, стане новай надзеяй у іхнім змаганні за шчасце і справядлівасць.</span>