Берагчы прыроду<span> – </span>значыць<span> любіць Радзіму</span>
Сачыненне
<span>Алегарычны сэнс вобразаў Плачкі і сына Буры ў апавяданнях Яна Баршчэўскага
</span>Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
<span>Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.</span>
Самае цудоўнае слова на зямлi — мама. Гэта першае слова, якое вымаўляе чалавек, i гучыць яно на кожнай мове аднолькава прыгожа i пяшчотна.
У маёй мамы вялiкiя, добрыя, блакiтна-шэрыя вочы, у якiх паблiскваюць маленькiя сонечныя агеньчыкi-iскрынкi; тонкiя, чорныя бровы; пяшчотны, ласкавы пагляд; тонкi, гнуткi стан; зграбная постаць.
У мамы самыя добрыя i ласкавыя рукi. Яны ўсё ўмеюць.
Калi дома свята, мама апранае сваю аксамiтную чорную сукенку з маленькiмi блакiтна-белымi пацеркамi. Апранаецца яна звычайна сцiпла, проста, але з густам.
Я вельмi люблю сваю маму. I колькi б мне не было гадоў, я заўсёды буду яе любiць, i нiколi не забуду яе ласку, дабрыню i чуласць.
Адгадка - верталёт.
Назоўнікі: (на чым?) на <u>спіне</u>, (што?) <u>прапелер</u>, (хто?) <u>Карлсан</u>, (хто?) <u>працаўнік</u>, (хто?) <u>сейбіт</u>, (што?) <u>кран</u>, (хто?) <u>вартаўнік</u>, (што?) <u>верталёт</u>.