Я вельмі люблю бываць у вёсцы Рудкаўка, дзе жыве мая прабабуля Алена. Гэтая невялічкая вёсачка прытулілася ля самага лесу, у якім я люблю бавіць ранак. З незразумелым душэўным хваляваннем я ўваходжу ў яшчэ сонны лес, міжволі запавольваючы крокі.
Усё гарыць, усё ззяе: тут царства расы! Лясная зямля яшчэ вільготная, амаль не чуваць яе пад нагамі, ззаду застаецца цёмны выразны след. Мокрыя травінкі ў пацерках рознакаляровых кропелек. Цішыня. Калі-нікалі парушаюць яе сонныя галасы птушак. На фоне елак кідаюцца ў вочы пачырванелыя асінкі. Павучкі-вандроўнікі яшчэ не пачыналі сваё штодзённае падарожжа: чакаюць, пакуль абсохне раса на іх парашуціках, белых ніцях-павуцінках. На блакітным небе ні воблачка
На палянцы красуюць бярозкі-сяброўкі. Яны ўжо ўплялі ў свае пасмы-косы асеннія залацістыя стужкі. Колькі ж песень ведаюць яны — дажджлівых і ветравых, вечаровых і світанкавых.. .
Нават калі ў лесе яшчэ пануе прыцемак, паляна ўжо заліта святлом. Я люблю бываць тут, дзе мне добра думаецца, адпачываецца. Я назіраю за буслом, што праляцеў зусім нізка над дрэвамі ў бок вёскі. Мусіць, паляцеў на бабулін хлеў, дзе ў яго гняздо. А мо шукае другіх буслоў, каб разам выправіцца ў далёкую дарогу — на поўдзень. Што ж, шчаслівай табе дарогі, дружа! Я буду чакаць цябе вясной, буду чакаць тваю вясновую песню, якую ты так цудоўна клякочаш на страсе бабулінага хлява.
Сонца паднялося вышэй, заглянула пад кожны кусцік, пад кожную галінку. Я ведаю, што цішыня і раса ў лесе ўжо доўга панаваць не будуць — казка скончыцца і пачнецца сухі, цёплы асенні дзень.
<span>Па знаёмай сцяжынцы накіроўваюся да рэчкі Няслухі, што бяжыць за вёскай. Мусіць, назвалі яе так за бурлівы, неспакойны характар. А я люблю Няслуху за гэтую гарэзлівасць, непаўторнасць. Прыгожа на рэчцы ў любую пару года. Зімой вецер-свавольнік замятае снегам берагі, утвараючы казачныя сумёты-палацы. Летам у люстэрка вады ўглядаюцца высокія прыгожыя вольхі і кучаравыя лозы, што растуць на беразе. А як прыемна пасядзець з вудачкай ля рэчкі летнім ранкам, сустрэць усход сонца, паслухаць прывітальную песню жаўрука!. .</span>
Перед охотой люди рисовали рисунок животного и в него втыкали копья. Это приносило удачную охоту. Рисовали животных в пещерах. Типо чтобы животные не уходили из их краёв. А на второй вопрос я не могу ответить. Нам это не расказывали.
Источники духовного совершенства - это места или заведения, в которых люди могут удовлетворить свои духовные потребности.
Примером источников духовного совершенства может быть:
музей, театр, выставка искусств.
Усиление феодального гнёта, жестокие законы, рост налогов (барщины).
Уот Тайлер был военным предводителям крестьян.
Во время его восстания:
1)в Европе разразилась страшная эпидемия чумы,
2)крупные землевладельцы вместо барщины и оброка продуктами требовали от крестьян уплаты денежного оброка.