Нi ў кога, мабыць, няма такой бабулi, як мая бабуля Галя. Яна вельмi добрая, ласкавая i працавiтая. Для мяне яна самая прыгожая. Вочы ў бабулi Галi блакiтныя, як неба ў добрае надвор'е. Нос маленькi, губы тонкiя, бабуля iх нiколi не фарбуе. А валасы русыя i незвычайна доўгiя.
Калi б я нi прыехала да сваей любiмай бабулi, яна заўсёды занятая нейкай працай. То каля печы ў хаце завiхаецца, то ў гародзе сее, поле акопвае, то ў лес у ягады цi грыбы спяшаецца.
А як бабуля ўмее пачаставаць! I не купленым у краме, а сваiмi рукамi выгадаваным i прыгатаваным. Чаго толькi няма ў яе! Морква, мак, гарох, памiдоры, гуркi, гарбузiкi, арэхi, ягад розных, грыбоў!..
Нiхто не збiрае такога багатага ўраджаю, як мая бабулька. Яна што нi пасее, тое i ўродзiць. Ды яшчэ як! Гарбузы — не падняць, памiдоры — па кулаку, морква — з зямлi не выбраць. А калi ў лес пойдзе ў ягады цi ў грыбы — нiхто болып за яе не прынясе.
Вось такая ў мяне бабуля Галя.
Дзейник выказник дапауненне азначэнне акаличнасць
Я люблю вучыцца.
Хутка ты скончыш чацвёрты клас.
Кiрыл марыць стаць авiяканструктарам. Ён зрабiў прыгожую мадэль самалёта.
Узышло сонейка. Яно асвяцiла промнямi наваколле.
Вецер наляцеў на бярозку. Яна закалыхала галiнкамi.
На канiкулах мы выправiмся ў падарожжа.
Заўтра вы паедзеце на экскурсiю.
Праз тыдзень яны паедуць у Белавежскаю пушчу.