<span>Хлопчык ведаў, што зайца так, як птушаня ў гняздзе, не накрыеш. Тут ужо трэба маладзецтва, небывалае здарэнне, - каб ён, такі імклівы, няўлоўны, ды апынуўся ў тваіх руках. Але аднойчы такі цуд адбыўся. А што не з зайцам, а з маленькім зайчыкам, дык цуд ад гэтага быў ані крышку не меншы. Іх тады, цэлы вывадак зайчанят, не проста знайшлі ў канюшыне, а выкасілі. Як жа добра, што не падрэзалі касою! Вялікія, хто касіў, кінулі косы і пачалі лавіць зайчанят, што сыпанулі ва ўсе бакі. І смешна так, як завадныя, і не вельмі хутка. Цяжка сказаць, як гэта ён сам, той хлопчык, не дагнаў ніводнага. Можа, таму, што хацеў палавіць усіх адразу. А аднаго яму далі. Рука дарослага трымала зайчаня за вушкі, толькі пальцамі. А шарачок па-немаўлячы пацешна дрыгаў заднімі лапкамі, нібы ад радасці, нібы з усмешкай. Хлопчыку сказалі, што зайца няможна браць за спіну, а толькі за вушы, і малы чалавек, з вялікай асцярожнасцю і трывогай, узяў малога зайца так, як трэба браць, адчуў у пальцах і цёплыя лапінкі вушэй, і дрыганне ножак, а потым, ужо без парады дарослых, палажыў яго ў шапку і, нібы ў гняздзе, панёс трушком ды подбегам дахаты</span>
Адчуванне
а-дчу-ва-нне (4 склады)
[а ч у в а н' э]
а [а] - галосны, ненаціскны;
д
[ч] - зычны, глухі непарны, зацвярдзелы;
ч
у [у] - галосны, ненаціскны;
в [в] - зычны, звонкі, цвёрды;
а [а] - галосны, націскны;
н
[н'] - зычны, санорны, мяккі;
н
е [э] - галосны, ненаціскны;
---------------------------------------------------------
9 літар, 7 гукаў
<em>*** над гукамі [ч] і [н'] трэба паставіць гарызантальную рыску, таму што гэтыя гукі падоўжаныя.</em>
С-зычны,глухи,мякки,парны
е-галосны,ударны
к-зычны,глухи,цвёрды,парны
ч-зычны,глухи,цвёрды,няпарны
ы-галосны,бязударны
5 литар,5 гукау.
P,S,писала на белорусском языке