Няма нічога больш каштоўнага, чым жыццё чалавека. Але, відаць, не ўсе гэта разумеюць. Інакш адкуль у свеце столькі войнаў?
Задумайцеся: ну што добрага можа даць чалавецтву і асобнаму чалавеку вайна? Хоць што-небудзь прыйшло на розум? А што дрэннага? Вось тут можна назваць многае: мільёны забітых і пакалечаных, яшчэ больш асірацелых і з разбітымі сэрцамі. Як пісаў Анатоль Вярцінскі ў сваім творы "Рэквіем па кожным чацвёртым":
Кожны чацвёрты быў мёртвы —
мір і спакой ім вечны!
Кожны трэці быў змораны,
скалечаны і знявечаны.
Кожны другі на целе
меў раны, апёкі ці шрамы.
I ўсе мы, усе мы мелі
на душы сваёй раны.
Вялікая айчынная вайна прайшлася па нашай краіне, змятаючы ўсё на сваім шляху. Мы не былі ініцыятарамі гэтай вайны і не былі ў ёй зацікаўленыя. Але чамусьці менавіта на нашай тэрыторыі вяліся самыя жорсткія баі. Менавіта наша радзіма была акупаваная нямецкімі захопнікамі. Менавіта сярод нашых людзей быў забіты кожны чацвёрты:
Лічым: кожны чацвёрты,
а той рахунак прыблізны,
а той рахунак няцвёрды,
а ўрон яшчэ больш вялізны.
Наш народ паказаў небывалую мужнасць ў гэтай вайне:
Зямля мая бой прымала
ад стара і да мала,
ад стогадовага Талаша
Да Казея — малыша.
За гэта яму гонар і хвала. Але яшчэ большая хвала будзе таму народу, які зразумее, што войны ніколі не прыносяць дабра. Іх вынік - гора, слёзы, боль, зраненыя целы і душы.
Нават калі вайна скончаная, яна назаўсёды застанецца ў сэрцах і памяці людзей незагойнай ранай. І свята будзе азмрочаным адсутнасцю тых, хто вярнуў мір на нашу землю цаною свайго жыцця:
Мір асвятліў нас сваім святлом.
Грымелі ўрачыста акорды.
Толькі не быў за святочным сталом
кожны чацвёрты.
"Людзі, вы вывучылі ўрок?" - спытаюся я, перайначыўшы радок з вершу Анатоля Вярцінскага. Азірніцеся на нашых загінуўшых продкаў. Чуеце іх галасы? Слухайце ўважліва. І не паўтарайце іх памылак.
Памятайце, што чалавечае жыццё - найкаштоўнейшае багацце. Спыніце войны, пакуль не знішчылі адзін аднаго. Любоў і памяркоўнасць - вось што выратуе чалавецтва.
Пользуйтесь,если подчерк поймете)))
Пра Радзіму:
З роднага боку і варона мілая
Свая хатка – родная матка, а
чужая – мачыха
Родная зямелька – як зморанаму
пасцелька
Пра кнігу:
Адна кніга тысячу людзей
вучыць
Добрая кніга – лепшы сябар
Кніга – маленькае акенца, а
праз яго ўвесь свет бачна
Пра навуку:
Розум – найлепшае багацце.
Навука ў лес не вядзе, а з
лесу выводзіць.
За аднаго вучонага сем
слепакоў даюць, і тое не бяруць.
Пра працу:
Праца чалавека корміць, а
лянота – порціць.
Што пасееш, тое і пажнеш.
Хто працуе, таму і шанцуе.
Ответ:
Объяснение:
Вартавыя - дзейнік
бяруць - выказнік
з рук - акалічнасць
Музыкі - дапаўненне
крапіву - дапаўненне
(і - злучнік)
падбягаюць - выказнік
да Злыдня, - дапаўненне
Злыдуха, - дапаўненне
Ягіні - дапаўненне
(і - злучнік)
Барбура - дапаўненне
(і - злучнік)
давай частаваць - выказнік
ахвотнікаў - дапаўненне
салодкага - азначэнне
жыцця - дапаўненне
жыгучкаю - дапаўненне.
Што - дзейнік
тут - акалічнасць
усчалося! - выказнік
Лямант! Гармідар! - дзейнікі (асобных сказаў)
(А - магчыма, часцінка (не ўпэўнена))
тым часам - акалічнасць
Музыка - дзейнік
выйшаў - выказнік
наперад, - акалічнасць
узяў - выказнік
у рукі - дапаўненне
скрыпачку, - дапаўненне
паднёс - выказнік
да пляча... - дапаўненне