Сонца ўжо выкацілася з-за лесу, калі Янка выйшаў з дому. У канцы вузкай вясковай вулачкі павярнуў на гасцінец, абса-джаны з двух бакоў маладымі клёнікамі і дубкамі, і ўзяў кіру-нак да лесу. Сонца паднімалася ўсё вышэй і вышэй. Яно пры-емна казытала твар, сагравала кожны кусцік і травінку. Аж пераліваліся вясёлкай, ззялі на іх зіхоткімі шкельцамі буйныя кроплі дажджавой расы. Па сцяжынцы перад самым носам шаснула вёрткая вірлавокая вавёрка. Яна ўскочыла на елку, гойдаецца на галінцы і цікуе за Янкам жоўтымі пацеркамі, нібы пытае ў яго: «Чаго табе трэба, чалавеча?»
Янка на міг забыўся, куды і чаго ідзе.
Як усё роўна першы раз у жыцці ўбачыў вавёрку: стаяў і любаваўся маленькім ры-жым звярком. На сцяжынцы, накульгваючы на пярэднюю на-гу, паказаўся вялікі, з шырокай грудзінай лось. Убачыўшы зусім блізка ля сябе чалавека, лось прыпыніўся і пачаў стрыг-чы вушамі.
Белавежская пушча — адзін з
самых старажытных лясных масіваў Еўропы. Размешчаны ён на паўднёвым захадзе
Беларусі, уздоўж мяжы з Полынчай, на водападзеле басейнаў Заходняга Буга,
Нёмана, Прыпяці, за шэсцьдзясят кіламетраў ад Брэста. У межах Беларусі плошча
Белавежскай пушчы — амаль сто сорак пяць тысяч гектараў. Назву сваю пушча атрымала,
магчыма, ад абарончай вежы са сценамі белага колеру, пабудаванай у трынаццатым
стагоддзі. На працягу стагоддзяў пушча з’яўлялася месцам княжацкага і
каралеўскага палявання. 3 сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя Белавежская пушча —
адзінае месца ў Еўропе, дзе вадзіліся зубры. Пасля Першай сусветнай вайны
зуброў у пушчы не засталося. 3 тысяча дзевяцьсот дваццаць дзявятага па тысяча
дзевяцьсот трыццаты год у Германіі і Швецыі было закуплена сем зуброў для
Белавежскай пушчы. У тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят сёмым годзе —
запаведна-паляўнічай гаспадаркай. Цяпер у пушчы звыш ста васьмідзесяці зуброў.
<span>Калі апынешся ў белавежскім лесе,
здзіўляешся яго прыгажосці!</span>
Дом збудаваны (дзейник + дзеепрыметник), Наступиу час перасялення (дзеяслоу + назоуник + дапауненне)